⚖️ Супраць былога палітвязня Аляксея Санчука завялі новую крымінальную справу Былому палітвязню Аляксею Санчуку даслалі позву ў Следчы камітэт Савецкага раёна на 13 кастрычніка для следчых дзеянняў у якасці падазраванага. Пра гэта ён паведаміў праваабаронцам. «Мяркуючы па ўсім, крымінальную справу распачалі паводле арт. 422 КК Беларусі [ухіленне ад прэвентыўнага нагляду], бо я не з'явіўся ва ўстаноўлены законам тэрмін для пастаноўкі на ўлік у РУУС, што з'яўляецца падставай для крымінальнага пераследу», — паведаміў былы палітвязень. Аляксея Санчука затрымалі 4 лістапада 2020 года і асудзілі да шасці гадоў калоніі. У пачатку ліпеня 2026 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, і неўзабаве пакінуў Беларусь. 🔹 «Я выйшаў адтуль шкілетам з увагнутым жыватом». Экс-палітвязень Аляксей Санчук пра 6 гадоў у няволі і новае жыццё 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 29 кастрычніка