Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.4%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

🗣 Эдуард Пальчыс: «Людзей, якіх здаў Пратасевіч, прымалі вельмі жорстка» Былы палітвязень Эдуард Пальчыс пасля інтэрв’ю Сафіі Сапегі распавёў пра ролю Рамана Пратасевіча ў сваёй крымінальнай справе. Паводле мужчыны, следчыя атрымалі доступ да тэлефона Пратасевіча і маглі вывучаць перапіскі і сувязі людзей. «Мая галоўная прэтэнзія да яго ў тым, што ён нават не паспрабаваў знішчыць тэхніку. Зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у прыбіральню, запусціць працэс фарматавання — што заўгодна. Ён цалкам аддаў тэлефон, па якім следчыя спакойна хадзілі з дапамогай спецыяльнага праграмнага забеспячэння, выцягваючы ўсе звесткі. Уводзілі прозвішча чалавека, які іх цікавіў, і адразу бачылі ўсе перапіскі або ўзаемасувязі. А пазней, ездзячы па судах і знаёмячыся з іншымі палітычнымі, я даведваўся пра наступствы яго выбару. Людзей, якіх здаў Пратасевіч, прымалі вельмі жорстка: збіцці, катаванні, прыніжэнні — усё ішло поўным камплектам», — напісаў Эдуард Пальчыс у сваім тэлеграм-канале. Былы палітвязень таксама адзначыў, што самога Пратасевіча на суд да яго не прывялі, хоць суддзя некалькі разоў пытаўся ў пракурора, дзе галоўны сведка. У адказ кожны раз гучала, што той знаходзіцца на следчых дзеяннях.

Views over time

05001K1.5K29 Oct 10:1010 Nov 23:301.5K29 Oct 10:10: 0 views10 Nov 23:30: 1,530 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
29 Oct 2026, 10:100
10 Nov 2026, 23:301.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.