Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.4%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

📌 Алесь Бяляцкі: «Улады па-ранейшаму стараюцца не заўважаць месцы масавых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій» 👉 Чытаць па спасылцы У чэрвені 2018 года ў ахоўнай зоне Курапатаў адкрыўся забаўляльны рэстаранны комплекс «Поедем поедим». Грамадскія актывісты і праваабаронцы распачалі штодзённую варту і пікетаванне, каб не дапусціць забаваў на месцы масавых расстрэлаў. Тады старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі заявіў: «Улады па-ранейшаму стараюцца не заўважаць месцы масавых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Гэтая лінія праводзіцца імі дзясяткамі гадоў, у прыватнасці Аляксандрам Лукашэнкам». Нягледзячы на пратэсты, міліцыя і ДАІ складалі на актывістаў пратаколы, а сілавікі затрымлівалі людзей, якія спрабавалі прывезці ў Курапаты памятныя крыжы. За першыя тыдні пікетавання склалі больш за 60 пратаколаў на 28 чалавек. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K29 Oct 16:0310 Nov 23:301.6K29 Oct 16:03: 0 views10 Nov 23:30: 1,630 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
29 Oct 2026, 16:030
10 Nov 2026, 23:301.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)