Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.4%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 13 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢
  1. ❓ Ад 1937-га да сёння: як у Беларусі працягваецца пераслед за слова і мастацтва 👉 Чытаць па спасылцы Ноч з 29 на 30 кастрычніка ўвайшла ў беларускую гісторыю як адна з найбольш трагічных. У Ноч расстраляных паэтаў таталітарны рэжым расстраляў 108 беларускіх культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх былі 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Сёння, праз дзесяцігоддзі, рэпрэсіі супраць творцаў у Беларусі працягваюцца ў іншай, але не менш жудаснай форме. Сучасныя дзеячы культуры, журналісты, музыканты і мастакі кінуты за краты паводле палітычна матываваных артыкулаў. "Вясна" распавядае гісторыі палітзняволеных прадстаўнікоў творчых прафесій, чый голас намагаюцца заглушыць у турэмных мурах. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  2. 📸 Фотафакт: на тэчцы Святланы Ціханоўскай падчас канфэрэнцыі ў Дубліне заўважылі партрэт палітвязня Вацлава Арэшкі Канферэнцыя «Ірландыя — Беларусь: нацыянальныя культурныя ідэнтычнасці» адбылася 27 кастрычніка ў Дубліне. "Вясна" нагадвае гісторыю палітвязня. Вацлаў Арэшка — беларускі палітолаг і грамадскі дзеяч, актывіст прафсаюза РЭП. Затрыманы 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. У 2023 годзе пенсіянеру вынеслі прысуд — восем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У кастрычніку 2026 г. стала вядома, што Вячаслаў стаў цалкам невідушчым. Пра гэта "Радыё Свабода" паведаміла сваячка палітвязня, якая атрымлівае інфармацыю пра ягоны стан у калоніі. 📌 «Ён аслеп, цалкам аслеп чалавек», — журналіст Дзмітрый Семчанка пра стан Вячаслава Арэшкі 📌 Па атрадзе перасоўваецца навобмацак, перыядычна атрымлівае рапарты: што вядома пра палітвязня Вацлава Арэшку

  3. 📌 Шукаем людзей, якіх завочна асудзілі ў апошні год Юрысты «Вясны» шукаюць людзей, якіх у Беларусі судзілі завочна цягам апошніх 12 месяцаў. ✍️ Напісаць праваабаронцам @zvarot96

  4. ✊ Зварот да былых палітвязняў Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

  5. 💔 У былога палітвязня Канстанціна Залатых выявілі анкалогію. Яму патрэбная дапамога У былога палітвязня, экс-дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых выявілі рак ныркі. «Прызнаюся, прасіць аб дапамозе вельмі цяжка. Я звычайна самастойна клапачуся пра сваіх блізкіх. Мая сям’я ўжо перажыла гады разлукі, страх і нявызначанасць. Цяпер, калі мы нарэшце зноў разам, я больш за ўсё хачу, каб хвароба не пазбавіла нас яшчэ і даху над галавой», — прызнаецца Канстанцін. Канстанціна затрымаў КДБ 18 мая 2022 года пасля вобшуку ў рэдакцыі. У 2023 годзе яго асудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса да чатырох гадоў калоніі. 23 кастрычніка 2025 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. За кратамі мужчына правёў увесь тэрмін, частку часу — у ШІЗА, дзе не атрымліваў неабходнай медыцынскай дапамогі. Зняволенне моцна паўплывала на яго здароўе. 🤝 Падтрымаць Канстанціна можна па спасылцы BYSOL.

  6. 🎥 «Чорныя каланіяльныя туфлі нагадвалі мне кандалы». Экс-палітзняволеная Ганна Папай распавяла, як у калоніі кантралююць знешні выгляд жанчын 👉 Як у калоніях рэгулююць знешні выгляд жанчын 👉 Вялікая размова з Ганнай

  7. 🖼 Падчас фестывалю PRADMOVA у Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў З 30 кастрычніка па 1 лістапада любы жадаючы зможа наведаць выставку «Пачуцці: малюнкі палітвязняў з Беларусі» у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у Празе. Экспазіцыя малюнкаў уздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці ва ўмовах поўнай ізаляцыі, магчымасць данесці пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі. На выставе будзе прадстаўлена невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі. У цяперашні час палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія працы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў. Поўная праграма фестывалю - https://pradmova.eu/praha_2026/ 📍Адрас: U Lužického semináře 13, Praha 1. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.

  8. 💔 У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама, якая доўгі час хварэла і мела патрэбу ў пастаянным доглядзе. Пра гэта ў Facebook паведаміла актывістка Ніка Сандрас. «Не дачакалася Вольгу з турмы. Не ведаю, што сказаць пра гэта. Вольга Радзівонава — мая сяброўка і беларуская журналістка, якую асудзілі да чатырох гадоў зняволення», — напісала актывістка. Журналістку затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Яе абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначылі 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

  9. 🗣 Год беларускай жанчыны ва ўмовах рэпрэсій: Спецдакладчык Нілс Муйжніекс выступіў у Нью-Ёрку 👉 Чытаць па спасылцы Спецдакладчык па становішчы з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс выступіў 26 кастрычніка на 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Там ён прадставіў свой новы даклад, прысвечаны жанчынам у Беларусі. У інтэрактыўным дыялогу паўдзельнічалі і дэлегацыі іншых краін. Усе яны (акрамя Венесуэлы) выказалі падтрымку Спецдакладчыку. «Беларускія ўлады працягваюць сістэматычна абмяжоўваць правы чалавека і асноўныя свабоды і здзяйсняць нападкі на тых, хто выказвае крытыку ў дачыненні да ўладаў». 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  10. 🗣 Алесь Бяляцкі: «Лукашэнка вызваляе палітвязняў у абмен на зняцце санкцый» Нягледзячы на вызваленне чарговых груп палітвязняў у межах дамоўленасцяў з ЗША, рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца. Пра гэта праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі распавёў у інтэрв’ю Польскаму агенцтву друку (PAP). Ён нагадаў, што у Беларусі працягваюць затрымліваць і асуджаць новых людзей рознага ўзросту і з розных слаёў грамадства. «Тое, што робіць Лукашэнка, — гэта гандаль людзьмі: ён вызваляе палітвязняў у абмен на зняцце часткі санкцый або іншыя саступкі з боку ЗША, але пасля чарговага раўнда перамоваў саджае новых людзей», — падкрэсліў праваабаронца. Ён таксама адзначыў, што рэжым трымаецца на страху, а сітуацыя ў Беларусі нагадвае Польшчу 1980-х гадоў, калі камуністы ўтрымлівалі ўладу сілай, але не мелі падтрымкі грамадства. Фотаздымак PAP.

  11. edited

    ⚖️ Грамадзяніну Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці, прызначылі шэсць гадоў калоніі 52-гадовага Віталя Дзямідчыка, які мае беларускае і чэшскае грамадзянствы, нядаўна асудзілі да шасці гадоў калоніі. Палітвязня затрымалі 30 чэрвеня 2026 года пасля таго, як прыехаў у Беларусь наведаць хворую маці. Падставай для яго крымінальнага пераследу сталі данаты, верагодна, Палку Каліноўскага. Пра прысуд палітвязню паведаміла Крысціна Шыянок.

  12. 🗣 «Мяркую, што амністыя не закране палітвязняў»: праваабаронца Валянцін Стэфановіч — пра новы законапраект 👉 Чытаць па спасылцы 28 кастрычніка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных спраў распрацаваць законапраект "Аб амністыі". Ці можа новая амністыя закрануць палітвязняў і чаму папярэдні досвед не дае падстаў для аптымізму, каментуе праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч. «Лукашэнку трэба працягваць гандаль палітвязнямі, а гэта заўсёды зручна рабіць, калі палітвязні вызваляюцца па ўказе аб памілаванні» 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  13. edited

    ⚖️ Супраць мінчука распачалі спецвытворчасць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» У дачыненні да Уладзіміра Парфіновіча распачалі спецыяльную вытворчасць. Яму інкрымінуюць ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Сутнасць абвінавачання супраць Уладзіміра невядомая. Мужчыну запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і з’явіцца ў Следчы камітэт. 🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 28 кастрычніка

  14. 🤬 Пад кантролем спецслужбаў: справы палітвязняў, асуджаных у выніку правакацый 👉 Чытаць па спасылцы У Беларусі за кратамі застаюцца палітзняволеныя, асуджаныя паводле цяжкіх крымінальных артыкулаў у справах, якія сталі вынікам правакацый спецслужбаў. Адна з найбольш гучных такіх справаў — справа Дзмітрыя Сасноўскага, якога асудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі за замах на прапагандыста Грыгорыя Азаронка. На судзе палітвязень не прызнаў віну і заявіў, што да меркаванага злачынства яго падштурхнулі сілавікі. На судзе ён заявіў, што пасля затрымання каля дома Азаронка да яго "ўжывалі гвалт і катаванні, прымусілі напісаць чыстасардэчнае прызнанне". "Вясна" ўзгадвае іншыя справы, у якіх абвінавачаныя заяўлялі пра правакацыі з боку спецслужбаў, а праваабаронца Валянцін Стэфановіч тлумачыць, у чым небяспека такой практыкі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  15. 📌 Лічба дня — 110 Менавіта столькі палітзняволеных жанчын, паводле звестак праваабаронцаў, застаюцца за кратамі ў Беларусі. Сярод іх — 19 пенсіянерак. У многіх палітзняволеных жанчын на волі засталіся дзеці, якія чакаюць вяртання сваіх мам. 👉 Гісторыі палітзняволеных жанчын

  16. edited

    ❗️ Лукашэнка даручыў правесці амністыю, але пакуль невядома, ці закране яна палітвязняў Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных спраў падрыхтаваць законапраект «Аб амністыі». Пра гэта паведамляе БЕЛТА. «Галоўнае ў будучым акце гуманізму — жанчына», — заявіў Лукашэнка. Пакуль невядома, ці закране амністыя палітвязняў: гэта будзе залежыць ад канчатковай рэдакцыі закона і ўмоваў яго прымянення. Нагадаем, што амністыя можа не распаўсюдзіцца на значную частку палітвязняў, паколькі многім з іх нададзены статус «злосных парушальнікаў рэжыму». У законах аб амністыі звычайна прадугледжваюцца абмежаванні для асобаў, якія парушаюць парадак адбывання пакарання. Таму тое, ці змогуць палітвязні скарыстацца амністыяй, будзе залежаць ад таго, якія менавіта абмежаванні і выключэнні ўключаць у новы закон. 🔹«Побыт наладжаны так, што "правапарушэнне" можа напаткаць у любы момант"» Чаму палітвязні не маюць магчымасці датэрмінова вызваліцца

  17. viral

    📄 Абяцалі працу, а замест гэтага прымушалі ваяваць: Беларусь у дакладзе Камісіі ААН Грамадзян Беларусі прыцягвалі ў расійскае войска праз падман або прымус. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Незалежнай міжнароднай камісіі ААН па расследаванні парушэнняў ва Украіне. Беларусь названа сярод 29 краін, грамадзян якіх закранула такая вярбоўка. На гэта звярнуў увагу @pryhonu_net. Як высветліла Камісія, агенты за мяжой прадстаўляліся кампаніямі, упаўнаважанымі дзяржавай, афармлялі візы і часам суправаджалі завербаваных у Расію. Неўзабаве пасля прыезду людзей прымушалі падпісваць дакументы з расійскім Міністэрствам абароны. Для некаторых навіна пра службу ў расійскім войску стала шокам. Камісія прыйшла да высновы, што расійскія ўлады разам з вярбоўшчыкамі ажыццяўлялі гандаль людзьмі для папаўнення войска. Яна заклікала неадкладна вызваліць ахвяр ад вайсковай службы і забяспечыць ім абарону і дапамогу.

  18. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Уладзімірам Капузам Уладзімір Капуза — адзін з 12 чалавек, затрыманых КДБ у Драгічынскім раёне за дапамогу Украіне. Мужчыну судзілі ў Брэсцкім абласным судзе паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 289, ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289, ч. 4 арт. 295. Прысуд — 20 гадоў пазбаўлення волі. Паводле апошніх звестак, палітвязень быў пераведзены ў турму. ✍️ Калі вы перасякаліся з Уладзімірам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  19. 📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна» 🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot 🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna; 🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org; 🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org; 🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org. 📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring ❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org ⁉️️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

  20. Older posts