Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.4%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

💔 «На яе твары не было жывога месца: яна прыйшла ўся фіялетавая». Былая палітзняволеная Сафія Сапега — пра збіццё Наталлі Мацвеевай «Разумееце, літаральна за некалькі дзён да гэтага да мяне ў камеру прывялі іншую жанчыну — Наталлю Мацвееву. Яна праходзіла па справе АГСБ — атрада грамадзянскай самаабароны. На яе твары не было жывога месца: яна прыйшла ўся фіялетавая, — распавяла былая палітзняволеная Сафія Сапега ў інтэрв’ю «Люстэрку». 42-гадовая Наталля Мацвеева — адзіная жанчына, асуджаная па гучнай справе «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Яна застаецца за кратамі з чэрвеня 2021 года. Палітзняволеную абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў замаху на акт тэрарызму, і прызначылі 14 гадоў калоніі. Раней, у размове з "Вясной" былая палітзняволеная, якая працавала з Наталляй на адной змене на фабрыцы і пажадала застацца ананімнай у мэтах бяспекі, распавяла, што Мацвееву неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар (ШІЗА). Яшчэ адна былая палітзняволеная, якая некаторы час знаходзілася з Наталляй у адным атрадзе, распавяла пра цяжкія ўмовы, у якіх тая жыве. «У яе зусім няма дапамогі, хоць яна мае патрэбу ў самых неабходных рэчах. У калоніі вельмі холадна, а ў яе няма вопраткі, акрамя той, якую выдалі ў калоніі». 📌 «Адміністрацыя сачыла за кожным яе крокам». Былыя палітзняволеныя распавялі пра ціск на Наталлю Мацвееву ў гомельскай калоніі

Views over time

05001K1.5K29 Oct 09:0210 Nov 23:301.6K29 Oct 09:02: 0 views10 Nov 23:30: 1,580 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
29 Oct 2026, 09:020
10 Nov 2026, 23:301.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.