📌 Старонку «Берасцейскай Вясны», сайт і Telegram-канал «Беларускай Вызвольнай Арміі» дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі: 📍 Сайт: «БЕЛАРУСКАЯ ВЫЗВОЛЬНАЯ АРМIЯ»; 📍 Telegram: канал «БВА | Беларуская Вызвольная Армія» і група «Бусел Чат»; 📍 Threads: старонка «Берасцейская Вясна» («brest.viasna»), а таксама акаўнты «Eugenia Mayday», «yauheni_dudkin» і «Alix Sarana»; 📍 Facebook: старонкі «Vlad Kobets» (Влад Кобец), «dudkinyauheni» (Яўген Дудкін), «Ваяры», «Мiкiта Слепянок», «Aliaksandr Partyka», «Bulba HaЎse», «Enrique de Salvaje» і «Jula Daraskievitc»; 📍 Instagram: акаўнт «yauheni_dudkin»; 📍 TikTok: акаўнты «Что за день?!» і «ЖывеБеларусь».