Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.4%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

❤️‍🩹 Неабходную суму на лячэнне для былога палітвязня сабралі за некалькі дзён У былога палітвязня, экс-дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых выявілі рак ныркі. Канстанціна затрымаў КДБ 18 мая 2022 года пасля вобшуку ў рэдакцыі. У 2023 годзе яго асудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса да чатырох гадоў калоніі. 23 кастрычніка 2025 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. За кратамі мужчына правёў увесь тэрмін, частку часу — у ШІЗА, дзе не атрымліваў неабходнай медыцынскай дапамогі. Зняволенне моцна паўплывала на яго здароўе. Фонд BYSOL абвесціў збор на 4,5 тысяч еўра, каб забяспечыць магчымасць паездкі на лячэнне ў спецыялізаваную клініку ва Уроцлаве, а таксама арэнду жылля і побытавыя патрэбы сям’і на тры месяцы. Зараз на рахунку ўжо амаль 7 тысячаў еўра — збор працягваецца. 🤝 Падтрымаць Канстанціна можна па спасылцы BYSOL.

Views over time

05001K1.5K30 Oct 06:3510 Nov 23:301.5K30 Oct 06:35: 0 views10 Nov 23:30: 1,460 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
30 Oct 2026, 06:350
10 Nov 2026, 23:301.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.