Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)15.2%1.4K avg views
Posting14.3/daylast 8 hours ago
Reactions per 1K views22.6🤬 ❤ 😢
«Сілавік ударыў патэльняй па ягадзіцах». Экс-палітзняволеная расіянка пра здзекі ГУБАЗіКа і высылку з Беларусі
Удар патэльняй за паўтары секунды маўчання, сон на голых жалезных кратах у адным швэдры і патрабаванне сілавікоў сказаць "дзякуй" за тое, што яны не скралі грошы падчас ператрусу. Грамадзянка Расіі Святлана (імя зменена ў мэтах бяспекі), якая пражыла ў Беларусі амаль дзесяць гадоў, была затрыманая за адзін фотаздымак з пратэстаў.
Экс-палітзняволеная распавяла, як прайшла праз здзекі ГУБАЗіКа і Акрэсціна, і як пасля прызначанага арышту сістэма пазбавілася ад яе максімальна цынічна – выставіла "асабліва цяжкай злачынцай" і выкінула пасярод ночы ў лесе на мяжы і забараніла на 10 гадоў уязджаць у Беларусь.
«У пачатку снежня сілавікі прыйшлі з ператрусам. Узялі мой тэлефон, знайшлі ў выдаленых тэчках фота з таго самага маршу і адразу затрымалі нас абоіх. Гэта быў ГУБАЗіК. Табе хапае дзвюх секунд, каб зразумець, наколькі гэта бязглуздыя людзі. Мяне паклалі тварам у падлогу, нацягнулі каптур на галаву, рукі закавалі ў кайданкі ззаду. Яны хадзілі нагамі проста перад маім тварам і спакойна рабавалі дом».
Юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва пракаментавала гісторыю расіянкі, патлумачыўшы прававыя супярэчнасці ў прысудзе і незаконнасць дзеянняў сілавікоў падчас начной высылкі людзей у лес.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121071
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
Экстрэмізм, тэрарызм, рызыкі безграмадзянства. Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі адказаў Беларусі
Адвольнае ўжыванне заканадаўства аб экстрэмізме і тэрарызме, пераслед арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама наяўнасць рызык безграмадзянства (уключна з "пашпартным указам", які зрабіў немагчымым для беларусаў за мяжой атрымаць дакументы ў дыпламатычных прадстаўніцтвах) — на гэта сярод іншага паказаў Беларусі Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі.
"Вясна" разабралася ў дакументацыі ААН і распавядае пра тое, што адбылося, у некалькіх вымярэннях: заўвагі Камітэта, адказ на іх уладаў Беларусі, ценявы даклад беларускіх праваабаронцаў і выніковае рашэнне Камітэта па Беларусі.
«Камітэт рэкамендуе дзяржаве-ўдзельніцы забяспечыць, каб арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія абараняюць правы чалавека, у прыватнасці займаюцца барацьбой з расавай дыскрымінацыяй, ажыццяўлялі сваю дзейнасць ва ўмовах, якія дазваляюць ім свабодна працаваць без неправамерных абмежаванняў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121068
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔎 Шукаем людзей, якім супрацоўнікі КДБ у Беларусі прапаноўвалі супрацоўніцтва
Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра выпадкі, калі супрацоўнікі КДБ асабіста кантактавалі з людзьмі ў Беларусі і прапаноўвалі ім супрацоўніцтва альбо спрабавалі завербаваць.
Калі вас выклікалі на размову з супрацоўнікамі КДБ, прыйшлі да вас дадому ці на працу, прапаноўвалі перадаваць інфармацыю, сачыць за кімсьці або іншым чынам супрацоўнічаць са спецслужбамі — раскажыце пра гэта журналістам Праваабарончана цэнтра “Вясна”.
✍️ Напісаць праваабаронцам на @Viasnainfo.
Алесь Бяляцкі выступіў у Амстэрдаме з лекцыяй пра свабоду і будучыню Беларусі
У амстэрдамскім культурным цэнтры De Balie 5 верасня прайшла дыскусія пра свабоду і барацьбу за правы чалавека ў Беларусі. У ёй узялі ўдзел праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, старшыня ПЦ "Вясна" і былы палітвязень Алесь Бяляцкі, а таксама філосафка Вольга Шпарага.
Вечар пачаўся з аўдыёвізуальнага перформансу, у якім спалучаліся жывая музыка і літаратурныя сведчанні. Музычную частку распрацавалі ў супрацоўніцтве з праектам Music for Belarus. Літаратурнай асновай перформансу сталі тэксты былога палітвязня, юрыста і пісьменніка Максіма Знака.
Галоўнай тэмай вечара стала працяглая барацьба за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Алесь Бяляцкі распавёў пра сітуацыю ў краіне, будучыню беларускага грамадства і ўласны досвед праваабарончай дзейнасці і палітычнага зняволення.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121067
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
У Гомелі за «экстрэмізм» асудзілі кіраўніка пошукавага аб'яднання і яго жонку-медсястру
Ігар Свірыдзенка шмат гадоў займаўся пошукам парэшткаў загінулых падчас Другой сусветнай вайны і ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Ягоная жонка Алена працавала старэйшай медсястрой у дзіцячай рэанімацыі. Цяпер палітвязняў асудзілі паводле палітычных артыкулаў, паведамляе "Наша Ніва".
Гомельскі абласны суд прызнаў Ігара і Алену вінаватымі паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Суд прызначыў Ігару Свірыдзенку пакаранне ў выглядзе калоніі альбо "хіміі з накіраваннем", а ягонай жонцы Алене — "хатняй хіміі".
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121062
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🫶🏻 1200 галасоў за свабоду: у Амстэрдаме рыхтуюць маштабную акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
19 верасня 2026 года на знакамітай верфі NDSM у Амстэрдаме адбудзецца маштабны перформанс саўдзелу пад назвай «A Percussion Piece» («Удар па цішыні»). Арганізатары плануюць сабраць каля 1200 чалавек, каб супольна выступіць у падтрымку людзей, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі па палітычных матывах.
Аўтар праекта, медыямастак і куратар Максім Тымінька, прапануе ўдзельнікам апрануць кардонныя маскі з тварамі рэальных беларускіх палітвязняў. Выкарыстоўваючы простыя бытавыя прадметы — каструлі, вядры, бляшанкі ці вечкі — як імправізаваныя ўдарныя інструменты, людзі створаць супольны гукавы ландшафт.
Гэта стане сімвалічным «голасам» для тых, каго спрабуюць змусіць маўчаць у турмах.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120727
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
73-гадовага былога вайскоўца асудзілі па палітычнай справе
Былога вайскоўца Канстанціна Кахноўскага судзілі ў Гродзенскім абласным судзе. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».
Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), а таксама ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Верагодна, Кахноўскаму прызначылі «хатнюю хімію».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121063
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксеем Чарэшнявым
Аляксей Чарэшняў быў асуджаны ў Мінскім абласным судзе па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.
Да суда яго ўтрымлівалі ў СІЗА-1. Зараз месцазнаходжанне Аляксея высвятляецца.
✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў.
Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️ Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹 Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
📝 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2026
• Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму ацэньваецца праваабаронцамі як крытычная. Рэпрэсіі даўно сталі сістэмнымі, не слабеюць і па-ранейшаму накіраваныя супраць іншадумцаў, палітычных апанентаў, удзельнікаў пратэстаў ранейшых гадоў, журналістаў і праваабаронцаў;
• на канец жніўня 2026 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 889 палітычных зняволеных, у тым ліку 124 жанчыны. Колькасць былых палітвязняў склала 3 953 чалавекі, у тым ліку 779 жанчын;
• за месяц праваабаронцы прызналі палітвязнямі 16 чалавек і запатрабавалі рэабілітацыі 20 былых палітвязняў, звесткі пра якія з'явіліся ўжо пасля іх вызвалення з-за кратаў;
• мінімум 185 палітвязняў знаходзяцца ў асабліва ўразлівым становішчы праз свой стан здароўя, узрост або абставіны зняволення – гэты паказчык застаецца стабільна высокім, нягледзячы на перыядычнае вызваленне людзей з гэтай групы ў парадку памілавання і пасля заканчэння тэрміну пазбаўлення волі.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/121060
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹 Былы палітзняволены Мікіта Слепянок: «На працягу паўгадзіны мне апісвалі, што мяне чакае, калі я працягну размаўляць па-беларуску»
🔹 Пераслед у рэгіёнах Беларусі ў жніўні: агляд "Вясны"
🔹 «ААН на зразумелай мове». Беларусь у Камітэце па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі — падкаст "Вясна прыйдзе"
🔹 Пісьменнікі супраць сістэмы: як Быкаў і Адамовіч змагаліся за праўду ў БССР. Новы выпуск "Прававых летапісаў"
🔹 Былога палітвязня Аляксея Раманава абвясцілі ў расейскі вышук — за інтэрв'ю і дапамогу палітвязням
🔹 Amnesty International: пераслед ЕГУ выходзіць за межы Беларусі
🔹 «Ці сталі ўлады дзейнічаць інакш? Не»: юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва — пра рэпрэсіі ў Беларусі
🔹 «Не ўсе жадаюць аддаваць маладосць паводле выдуманых і злачынных артыкулаў»: Мікіта Лосік — пра рэпрэсіі, цану нязгоды і надзею на вяртанне
🔹 Былы палітвязень распавёў пра прапанову сілавікоў паехаць на СВА: «Ужо трое паехала такіх, як ты»
🔹 Год са дня трагічнай гібелі Андрэя Паднябеннага ў магілёўскай калоніі: сведчанні былых палітвязняў пра ціск і абставіны смерці
🔹 Алесь Бяляцкі на Нобелеўскай канферэнцыі: «У нас яшчэ ёсць што рабіць — у Венесуэле, Іране і Беларусі»
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
Былы палітзняволены Мікіта Лосік: «Людзі ўнутры змірыліся, але яны супраць вайны»
Мікіта правёў у Беларусі яшчэ пяць гадоў пасля пачатку пратэстаў у 2020 годзе. Ён разважае, што грамадскія настроі ўнутры краіны за апошнія гады моцна змяніліся пад пастаянным ціскам сілавых структур. На думку героя, многія палітычныя эмігранты ўсё яшчэ жывуць ілюзіямі мінулых гадоў, не заўважаючы рэальнага становішча справаў на радзіме.
«За некалькі гадоў лёгка адсачыць тое, што людзі ўнутры Беларусі змірыліся і вырашылі жыць пры цяперашняй уладзе, — разважае суразмоўца. — Яны не хочуць сядзець у турме, таму імкнуцца не канфліктаваць. На жаль, у людзей, якія жывуць тут, застаецца ілюзія, што апазіцыя ўсё яшчэ мае моцны ўплыў на масы людзей унутры краіны»
Аднак існуе адна тэма, якая, на погляд Мікіты, аб'ядноўвае абсалютна ўсіх жыхароў Беларусі, незалежна ад іх палітычных поглядаў. Стаўленне да ваенных дзеянняў у суседзяў застаецца негатыўным сярод большасці насельніцтва.
«Большая частка людзей у Беларусі стоадсоткава выступае супраць вайны пад бокам, з Украінай, — адзначае хлопец. — Нават тыя, хто могуць падтрымліваць Лукашэнку, з ваеннымі дзеяннямі ўсё адно не згодныя».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121057
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎨 У Уроцлаве пройдзе выстава беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча
З 10 па 24 кастрычніка ў Уроцлаве адбудзецца мастацкая выстава «Сны палітвязня» беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча.
У экспазіцыі будуць прадстаўленыя працы, створаныя падчас зняволення і пасля яго, а таксама новыя творы, якія працягваюць гэты цыкл.
«Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць. Нібыта я страціў частку самога сябе. І мне было важна нават у такіх умовах знайсці спосабы займацца творчасцю. Я пісаў вершы, маляваў на кавалачках паперы, марыў пра новыя праекты», — распавядаў былы палітвязень.
Адкрыццё выставы:
🗓 17 кастрычніка, субота
🕕 18:00
📍 Domek Miedziorytnika
ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław
edited
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Яўгенам Сарокам
Яўген Сарока быў затрыманы напрыканцы 2024 года. Асудзілі яго па абвінавачанні ў пасобніцтве ў распальванні варожасці (ч. 6 арт. 16, ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу).
Утрымліваўся ў СІЗА № 1. Накіраваны адбываць прысуд у ПК № 15.
✍️ Калі вы перасякаліся з Яўгенам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
🤝 «Уратуй сябе». Як палітвязні стваралі суполку ўзаемадапамогі ў калоніі
Былы палітзняволены Сяргей (імя змененае ў мэтах бяспекі) распавёў «Вясне» пра нефармальную суполку ўзаемадапамогі, якую палітвязні стварылі ў калоніі.
Каб не трапіць у ізалятар і захаваць здароўе, палітвязні дапамагалі навічкам адаптавацца да ўмоў зняволення, падтрымлівалі іх псіхалагічна, дзяліліся ежай і неабходнымі рэчамі.
«Мы стараліся тлумачыць новым людзям, што не трэба станавіцца ў позу, бо бессэнсоўна, проста згубіш здароўе. У нас склалася такая суполка, якую можна назваць “Уратуй сябе”. Калі прывозяць новага чалавека, у яго адбіраюць максімальна ўсё. Мы дапамагалі ежай, бялізнай, вопраткай. Абавязкова псіхалагічная падтрымка. Шмат хто з людзей, якія ніколі гэтым не займаліся, пачалі пісаць вершы. І ім абавязкова трэба было з кімсьці падзяліцца, паразмаўляць наконт будучыні».
Паводле Сяргея, адміністрацыя калоніі не дапускала такой самаарганізацыі. Калі супрацоўнікі заўважалі ўзаемадапамогу паміж палітвязнямі, іх раскідвалі па розных атрадах.
«Таму што з боку так званых БЧБшнікаў ніякай дапамогі нікому быць не мусіць».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121038
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Ён мне аддаў сваю зялёную гарбату і гадзіннік». Успаміны пра Андрэя Паднябеннага
Былы палітзняволены Сяргей Іванцоў, які нейкі час утрымліваўся з Андрэем Паднябенным у 18-м атрадзе, распавёў пра апошнія дні жыцця Андрэя.
30 жніўня 2025 года Сяргей вярнуўся ў калонію №15 пасля этапу ў шпіталь. У 18-ы атрад яго перавялі 10 верасня. Там ён не ўбачыў Андрэя і спачатку падумаў, што таго змясцілі ў ШІЗА. Аднак іншыя вязні ціха паведамілі яму пра смерць Андрэя.
«Тады мне ціха шэптам сказалі, што Андрэй памёр — павесіўся ў ШІЗА. Я быў вельмі ўражаны гэтай навіной — у мяне мову адабрала. Адміністрацыя калоніі актыўна хавала гэтую інфармацыю. Было нават забаронена пра гэта размаўляць».
Сяргей таксама распавёў пра рэч, якую захоўваў як памяць пра Андрэя, — яго бірку з гардэроба. Некалькі тыдняў ён хаваў яе ў пальчатках, але пазней страціў.
Перад ад'ездам Сяргея ў бальніцу Андрэй аддаў яму сваю зялёную гарбату і гадзіннік.
«Я здзівіўся: “Што, табе не патрэбны гадзіннік?” Гэта вялікая каштоўнасць для зоны. Яго можна было абмяняць, напрыклад, на шмат цыгарэт, якія з'яўляюцца добрай валютай. Але я здзівіўся і падумаў, што проста харошы хлопец. Калі я даведаўся гэтую навіну пра Андрэя, то ўзгадаў пра яго падарунак. Напэўна, ён рыхтаваўся ці ведаў, што так будзе».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121045
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
🎙 Палітзняволены журналіст Андрэй Александраў стаў лаўрэатам Free Media Awards 2026
Палітзняволены журналіст Андрэй Александраў стаў лаўрэатам прэміі Free Media Awards 2026 «за мужнасць і адданасць абароне свабоды прэсы і слова ва ўмовах усё больш рэпрэсіўнага рэжыму». Пра гэта паведамляе DW Беларусь.
Прэмію Free Media Awards незалежным СМІ і журналістам Усходняй і Цэнтральнай Еўропы штогод прысуджаюць нарвежскі фонд Fritt Ord і нямецкі фонд ZEIT-Stiftung.
«Дзякуючы сваёй працы ў незалежным беларускім інфармацыйным агенцтве БелаПАН і Беларускай асацыяцыі журналістаў ён спрыяў умацаванню прафесійных стандартаў журналістыкі, падтрымцы незалежных СМІ і стварэнню міжнародных сетак журналістаў і праваабаронцаў», — гаворыцца на сайце Fritt Ord.
Андрэя Александрава і яго жонку Ірыну Злобіну затрымалі ў 2021 годзе. У 2022 годзе ім вынеслі прысуды: Андрэю прызначылі 14 гадоў калоніі, Ірыне — 9 гадоў калоніі.
Тэлеграм MAYDAY MOGILEV і бот Tribuna.сom дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Telegram: «MAYDAY MOGILEV», «ROGIMOV»;
📍 Telegram-боты: «Предложка за МКАДом», «Реклама Tribuna.сom», «Редакция “БГ”».
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 4 верасня
«Не ўсе жадаюць аддаваць маладосць паводле выдуманых і злачынных артыкулаў»: Мікіта Лосік — пра рэпрэсіі, цану нязгоды і надзею на вяртанне
Тры месяцы ў следчым ізалятары паводле справы праекта "Беларускі Гаюн", прысуд на тры гады "хіміі" ды экстраныя ўцёкі ў Літву дзеля выратавання ад новага пераследу.
Былы палітвязень Мікіта Лосік распавёў "Вясне" пра тое, як у Беларусі штампуюць справы паводле "Гаюна" і як Вільня вяртае эмігрантам пачуццё бяспекі.
«Справа Гаюна ператварылася для сілавікоў у канвеер прысудаў, — дзеліцца сваім меркаваннем хлопец. — Калі ў звычайных справах аб незаконных мітынгах ім яшчэ патрэбна хаця б нейкая доказная база, то тут дастаткова адной злітай перапіскі з чат-ботам. Аднак сілавікі імкнуцца не браць усіх адразу, а прыходзяць паступова, бо не спраўляюцца следчыя. Калі ўсіх адпраўляць у калонію, там будзе вельмі вялікі адсотак нязгодных з уладай, здольных зладзіць бунт. Да таго ж "хімія" — гэта яшчэ і танная працоўная сіла».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121057
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка