Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
  1. ⚖️ 26-гадовага супрацоўніка аператыўнай мытні асудзілі на 16 гадоў Мінчука Пятра Асіпенку, які працаваў у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз і аператыўнай мытні, асудзілі на 16 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле трох палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "здраду дзяржаве", піша "Наша Ніва". Пятру выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК — за "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", ч. 1 арт. 368 КК — за "абразу Лукашэнкі", а таксама ч. 2 арт. 356 КК — за "здраду дзяржаве". Што канкрэтна следства палічыла злачынствам у выпадку маладога чалавека, невядома. Падрабязнасці абвінавачання ў адкрытым доступе не паведамляліся. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121055 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  2. Беларуса збіраюцца завочна судзіць за ўдзел у пратэстах і актыўнасць у інтэрнэце Следчы камітэт Беларусі 4 верасня паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да беларуса Андрэя Заянчкоўскага. Яму інкрымінуюць «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы», «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», «паклёп на Лукашэнку», «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады». Андрэя запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і з'явіцца ў Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

  3. 💔 Былыя палітвязні распавялі пра апошнія дні Андрэя Паднябеннага і яго змяшчэнне ў ШІЗА Былы палітзняволены, імя якога не называецца ў мэтах бяспекі, распавёў праваабаронцам, што бачыўся з Андрэем у дзень яго смерці — 3 верасня 2025 года. Паводле яго, Андрэй усміхаўся, цікавіўся навінамі і пытаўся, калі ўжо ўсіх вызваляць. Андрэй планаваў схадзіць на канцэрт, каб сустрэцца з іншымі палітвязнямі, але не прыйшоў — яго змясцілі ў штрафны ізалятар (ШІЗА). Іншы былы зняволены, які некаторы час быў у адным атрадзе (у чацвёртым) з Андрэем і называе яго сваім таварышам, лічыць, што яго давялі да самагубства ціскам, які на яго аказваўся. «Сітуацыя складаная. Многія лічаць, што ён быў чалавекам дэпрэсіўным і схільным да суіцыду. Але ў мяне іншае меркаванне. Я ўпэўнены, што яго схілілі да самагубства. Па ім вялася праца [ажыццяўляўся ціск] больш жорстка, чым па астатніх». Яшчэ адзін палітвязень таксама ананімна распавёў, што ў момант, калі гэта здарылася, то ў калоніі выключылася святло. Паводле яго ацэнак, гэта магло цягнуцца да паўгадзіны. За гэты час Андрэй здзейсніў самагубства. Як распавёў былы палітвязень, паводле размоваў у калоніі, Андрэй мог павесіцца на ўласных штанах на кратах у ШІЗА. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121045 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  4. ✍️ 🫂 Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

  5. 👮 Начальнікам івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы» прызначылі афіцэра з Навасадаў З 1 верасня начальнікам ІК-22 стаў Дзмітрый Несцяровіч. Пра гэта паведамляе MAYDAY TEAM. Раней у званні падпалкоўніка ўнутранай службы ён працаваў у ІК-14 строгага рэжыму ў Барысаўскім раёне (вёска Навасады) намеснікам начальніка па выпраўленчым працэсе. Ранейшы начальнік ІК-22 Віктар Свірыд 24 ліпеня быў урачыста адпраўлены на пенсію па дасягненні 50-гадовага веку. Часова выконваў абавязкі начальніка адзін з ягоных намеснікаў Аляксандр Шэлест, але ён не быў зацверджаны на пасадзе. 🔗 Нагадаем нашы матэрыялы пра ўмовы і ціск у івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы»: • Калонія “Воўчыя норы”: з першых вуснаў пра ўмовы ўтрымання • “Ваўчыныя норы” – адно з найбольш жахлівых месцаў на мапе Беларусі • Былы палітвязень ПК-22: "За ўсё лета я толькі аднойчы змог купіць цыбулю"

  6. edited

    У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 52 прозвішчы — цяпер у ім 6887 чалавек 4 верасня МУС Беларусі абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод іх — грамадзянін Украіны Юрый Малькевіч, асуджаны за «агентурную дзейнасць». Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». ⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў» 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 4 верасня

  7. 🎧 «ААН на зразумелай мове». Беларусь у Камітэце па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі — падкаст "Вясна прыйдзе" "Вясна прыйдзе" прадстаўляе новы выпуск падкаста ў межах спецсезона "ААН на зразумелай мове": "Беларусь у Камітэце па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі". У гэтым выпуску: • Канвенцыі пра статус апатрыдаў і скарачэнне бязграмадзянства. Калі Беларусь у іх уступіць? • Чаму дыпламатычныя службы перасталі выдаваць пашпарты беларусам за мяжой? • Якая сітуацыя з расавым прафіляваннем пры катаваннях? • Навошта міліцыянты бяруць у прадстаўнікоў рома адбіткі пальцаў і сліну? • Чаму руская мова ў Беларусі дамінуе, калі руская меншасць у краіне складае ўсяго 7,5%? • Слухайце выпуск таксама на розных падкаст-пляцоўках: Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube

  8. 🗣 Алесь Бяляцкі на Нобелеўскай канферэнцыі: «У нас яшчэ ёсць што рабіць — у Венесуэле, Іране і Беларусі» Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі выступіў на Нобелеўскай канферэнцыі ў секцыі "Абарона дэмакратыі ва ўмовах росту аўтарытарызму". У сваёй прамове былы палітзняволены казаў пра змены ў беларускім грамадстве, супрацоўніцтва аўтарытарных рэжымаў і неабходнасць аб'яднання сілаў, якія выступаюць за дэмакратыю і правы чалавека. Адной з галоўных думак выступу праваабаронцы стала тое, што сучаснае беларускае грамадства ўжо нельга разглядаць як постсавецкае, піша "Радыё Свабода". Паводле праваабаронцы, за апошнія дзесяцігоддзі яно змянілася, хоць палітычная сістэма засталася практычна той самай. «Мы ўжо ня постсавецкае грамадства. Мы — грамадства, якое падтрымлівае дэмакратыю. Але ўлады не змяніліся» Праваабаронца таксама ўзгадаў сваю маладосць і мары пра свабодную Беларусь. Ён адзначыў, што гэтыя мары пакуль не ажыццявіліся, таму праца дзеля пераменаў працягваецца. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121052 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  9. 🎥 Пісьменнікі супраць сістэмы: як Быкаў і Адамовіч змагаліся за праўду ў БССР. Новы выпуск "Прававых летапісаў" Новы выпуск "Прававых летапісаў" прысвечаны двум знакавым постацям беларускай літаратуры — Васілю Быкаву і Алесю Адамовічу. У ім Праваабарончы цэнтр "Вясна" даследуе, як гэтыя два франтавікі, прайшоўшы праз пекла вайны, усё жыццё неслі цяжар праўды. Яны адкрыта супрацьстаялі таталітарнаму ціску, жорсткай цэнзуры і спробам сцерці нацыянальную ідэнтычнасць, паказваючы на ўласным прыкладзе, што голас творцы можа быць мацнейшым за ідэалагічны апарат. Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна! 👉 https://youtu.be/1Y6bMIW6n3o

  10. edited

    ❗️ У Магілёве актывізаваліся мясцовыя супрацоўнікі КДБ Паводле MAYDAY TEAM, за апошнія два тыдні жніўня былі зафіксаваныя некалькі выпадкаў, калі супрацоўнікі КДБ прыходзілі да магілёўцаў з ператрусамі і пытаннямі. Сілавікоў цікавілі людзі, якія нядаўна наведвалі краіны ЕС. У іх, у тым ліку, пыталіся пра наяўнасць кантактаў з прадстаўнікамі дэмакратычнага руху. Акрамя таго, супрацоўнікі КДБ цікавіліся тэхнікай магілёўцаў, найперш смартфонамі, якія правяралі ў прысутнасці іх уладальнікаў. Пра затрыманні ў межах гэтых выпадкаў інфармацыі пакуль няма. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 4 верасня

  11. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Андронавым Андрэй Андронаў быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна Магілёва паводле ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). Верагодней за ўсё, суд адбыўся ў пачатку 2025 года. Андрэя асудзілі да пазбаўлення волі. Утрымліваўся ў СТ № 4. Пакаранне адбывае ў ПК № 8. ✍️ Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  12. ❗️ Як адаптавацца да жыцця пасля несвабоды: цыкл матэрыялаў «Вясны» Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды. У гэтых тэкстах мы абапіраліся на інтэрв'ю з псіхолагамі і падрабязна разбіралі, з якімі перашкодамі людзі могуць сутыкацца на шляху да аднаўлення. 🔹 Ад падазронасці — да блізкасці: як вярнуць права на межы і аднавіць зносіны пасля турмы 🔹 Вяртанне ў сям'ю: гайд для блізкіх палітвязня, як наноў выбудаваць сувязь 🔹 Гарманальны хаос і пошук апоры: як вярнуць сябе пасля досведу турмы і катаванняў 🔹 "Чалавек больш важны за гісторыю": гайд па інтэрв'ю з былымі палітвязнямі 🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая 🔹 Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт 🔹 Пад парасонам чужога болю: як распазнаць прафесійную траўматызацыю і захаваць сябе 📌 У матэрыялах цыкла мы разглядаем, як выбудоўваць камунікацыю тым, хто знаходзіцца побач — блізкім, сябрам і калегам. Гаворым пра тое, як падтрымліваць чалавека, не ператвараючы клопат у навязлівы кантроль і не парушаючы яго асабістыя межы.

  13. МУС назваў пяць чалавек, якіх лічыць датычнымі да «экстрэмісцкага фармавання» «Наш Дом» У спісе з'явіліся Вольга Карач, Сяргей Спарыш, Вячаслаў Андрэеў, Кацярына Мамінава і Вікторыя Лайкова. Адпаведнае рашэнне КДБ было прынята 1 верасня. У ім гаворыцца: «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у экстрэмісцкае фармаванне». Нагадаем, грамадскую кампанію «Наш Дом» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» 4 траўня 2022 года. Раней прозвішчы людзей, якіх МУС лічыць датычнымі да фармавання, у спісе не ўказваліся.

  14. 🫶🏻 1200 галасоў за свабоду: у Амстэрдаме рыхтуюць маштабную акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 19 верасня 2026 года на знакамітай верфі NDSM у Амстэрдаме адбудзецца маштабны перформанс саўдзелу пад назвай «A Percussion Piece» («Удар па цішыні»). Арганізатары плануюць сабраць каля 1200 чалавек, каб супольна выступіць у падтрымку людзей, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі па палітычных матывах. Аўтар праекта, медыямастак і куратар Максім Тымінька, прапануе ўдзельнікам апрануць кардонныя маскі з тварамі рэальных беларускіх палітвязняў. Выкарыстоўваючы простыя бытавыя прадметы — каструлі, вядры, бляшанкі ці вечкі — як імправізаваныя ўдарныя інструменты, людзі створаць супольны гукавы ландшафт. Гэта стане сімвалічным «голасам» для тых, каго спрабуюць змусіць маўчаць у турмах. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120727 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  15. 🚧 Паведамляйце "Вясне" пра трансгранічны пераслед Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам. 📌 Гэта можа быць: ▪️ пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі; ▪️ ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі; ▪️ ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі; ▪️ выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас; ▪️ ануляванне пашпарта; ▪️ пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў; ▪️ спробы вярбоўкі або схілення да супрацы; ▪️ узлом акаўнтаў, кібератакі; ▪️ міжнародны вышук; ▪️ завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме; ▪️ спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол. 👉 Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот @viasna_bot, або на @ViasnaSOS, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.

  16. ❗️ Год са дня трагічнай гібелі Андрэя Паднябеннага ў магілёўскай калоніі: сведчанні былых палітвязняў пра ціск і абставіны смерці Роўна год таму, трэцяга верасня 2025 года, у штрафным ізалятары магілёўскай калоніі № 15 загінуў 36-гадовы палітвязень, бацька трох дзяцей Андрэй Паднябенны. У калоніі ён прабыў два гады. Асуджаны амаль да 17 гадоў пазбаўлення волі, ён прайшоў праз пастаянныя змяшчэнні ў ШІЗА, правакацыі з боку адміністрацыі, збіццё і спробы зламаць яго псіхалагічна. Падчас чарговага адключэння святла, калі не працавалі камеры назірання, Андрэй здзейсніў самагубства. Праваабарончы цэнтр "Вясна" сабраў сведчанні васьмі былых зняволеных з калоніі № 15 і праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, якія распавядаюць, у якіх умовах утрымліваўся Андрэй і чаму ягоную смерць варта разглядаць як вынік сістэмнага давядзення да самагубства. «Смерць Андрэя ў ШІЗА ПК-15, на маю думку, трэба разглядаць у кантэксце агульнай сітуацыі ціску, з якім сутыкаюцца палітвязні ў месцах пазбаўлення волі. Гэта сістэмны мэтанакіраваны ціск, арганізаваны адміністрацыяй месцаў пазбаўлення волі», — распавёў Валянцін Стэфановіч. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121045 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  17. 💙Давайце падтрымаем былога палітвязня Аляксея Санчука У 2020 годзе зборшчык мэблі Аляксей Санчук майстраваў перасоўныя платформы для пратэсных музыкаў, ладзіў раённыя велапрабегі. А ўжо восенню яго затрымалі падчас музычнай рэпетыцыі. Дваровага актывіста асудзілі на 6 гадоў калоніі, а сёлета ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. "Разам з жонкай і дачкой мы зараз у Грузіі без легальнага статусу, чакаем візы ў Польшчу. Шэсць гадоў разбурылі здароўе і забралі ўсе сродкі што былі. Таму зараз нам патрэбна матэрыяльная дапамога на аплату кватэры (400€/мес), прадукты, медыцынскія і бытавыя выдаткі і іншыя базавыя патрэбы сям’і на 6 месяцаў", — кажа Аляксей. 💰Падтрымаць можна тут: gofund.me/1b79b2bfc 💳Ці наўпрост на картку: Aliaksei Sanchuk TBC bank (Georgia) SWIFT: TBCBGE22XXX Georgia, Tbilisi, Marjanishvili Branch IBAN: GE69TB7736445064400009 IBAN у злотых: GE86TB7736436110100007 🔹"Я выйшаў адтуль шкілетам з увагнутым жыватом". Экс-палітвязень Аляксей Санчук пра 6 гадоў у няволі і новае жыццё

  18. Былы палітвязень распавёў пра прапанову сілавікоў паехаць на СВА: «Ужо трое паехала такіх, як ты» Пасля поўнага адбыцця пакарання выпрабаванні для Сяргея (імя змененае ў мэтах бяспекі) не скончыліся. Мужчына вызваліўся летам 2026 года і адразу адчуў, што сістэма працягвае на яго ціснуць. Пасля вызвалення Сяргей павінен быў стаць на ўлік у РУУС. Там яму запатрабавалі тэрмінова ўладкавацца на працу. Пакуль ён гэтага не зробіць, яму давялося б штодня прыязджаць у РУУС і адзначацца. Аднак інспектар прапанаваў яму нечаканы «выхад» з сітуацыі — паехаць на вайну ва Украіне. «Глядзі, тады ў цябе застаецца толькі адзін варыянт. Трэба ехаць на СВА. Вось у нас ужо трое паехала такіх, як ты, палітычных, якія ў “спісах тэрарыстаў”. Праўда, толькі адзін вярнуўся, але прывёз з сабой 40 тысяч даляраў. Разумееш, якія багацці там?» Сяргей адказаў, што гэта найміцтва і за яго прадугледжаная крымінальная адказнасць. Але інспектар запэўніваў, што ў выпадку ўдзелу ў вайне ўсё можна будзе «вырашыць». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121038 ✍️ Калі вы ці вашыя знаёмыя сутыкаліся з падобнымі выпадкамі ціскy, пагрозамі або прапановамі паехаць на СВА, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  19. 24-гадовага хлопца з Асіповічаў асудзілі па палітычнай справе Судовы працэс над Мікітам Міхадзюком прайшоў у Мінскім гарадскім судзе. На гэта звярнула ўвагу «Наша Ніва». Хлопца прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («замах на садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Мікіту, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію».

  20. Older posts