🤝 «Уратуй сябе». Як палітвязні стваралі суполку ўзаемадапамогі ў калоніі Былы палітзняволены Сяргей (імя змененае ў мэтах бяспекі) распавёў «Вясне» пра нефармальную суполку ўзаемадапамогі, якую палітвязні стварылі ў калоніі. Каб не трапіць у ізалятар і захаваць здароўе, палітвязні дапамагалі навічкам адаптавацца да ўмоў зняволення, падтрымлівалі іх псіхалагічна, дзяліліся ежай і неабходнымі рэчамі. «Мы стараліся тлумачыць новым людзям, што не трэба станавіцца ў позу, бо бессэнсоўна, проста згубіш здароўе. У нас склалася такая суполка, якую можна назваць “Уратуй сябе”. Калі прывозяць новага чалавека, у яго адбіраюць максімальна ўсё. Мы дапамагалі ежай, бялізнай, вопраткай. Абавязкова псіхалагічная падтрымка. Шмат хто з людзей, якія ніколі гэтым не займаліся, пачалі пісаць вершы. І ім абавязкова трэба было з кімсьці падзяліцца, паразмаўляць наконт будучыні». Паводле Сяргея, адміністрацыя калоніі не дапускала такой самаарганізацыі. Калі супрацоўнікі заўважалі ўзаемадапамогу паміж палітвязнямі, іх раскідвалі па розных атрадах. «Таму што з боку так званых БЧБшнікаў ніякай дапамогі нікому быць не мусіць». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121038 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка