Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

«Сілавік ударыў патэльняй па ягадзіцах». Экс-палітзняволеная расіянка пра здзекі ГУБАЗіКа і высылку з Беларусі Удар патэльняй за паўтары секунды маўчання, сон на голых жалезных кратах у адным швэдры і патрабаванне сілавікоў сказаць "дзякуй" за тое, што яны не скралі грошы падчас ператрусу. Грамадзянка Расіі Святлана (імя зменена ў мэтах бяспекі), якая пражыла ў Беларусі амаль дзесяць гадоў, была затрыманая за адзін фотаздымак з пратэстаў. Экс-палітзняволеная распавяла, як прайшла праз здзекі ГУБАЗіКа і Акрэсціна, і як пасля прызначанага арышту сістэма пазбавілася ад яе максімальна цынічна – выставіла "асабліва цяжкай злачынцай" і выкінула пасярод ночы ў лесе на мяжы і забараніла на 10 гадоў уязджаць у Беларусь. «У пачатку снежня сілавікі прыйшлі з ператрусам. Узялі мой тэлефон, знайшлі ў выдаленых тэчках фота з таго самага маршу і адразу затрымалі нас абоіх. Гэта быў ГУБАЗіК. Табе хапае дзвюх секунд, каб зразумець, наколькі гэта бязглуздыя людзі. Мяне паклалі тварам у падлогу, нацягнулі каптур на галаву, рукі закавалі ў кайданкі ззаду. Яны хадзілі нагамі проста перад маім тварам і спакойна рабавалі дом». Юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва пракаментавала гісторыю расіянкі, патлумачыўшы прававыя супярэчнасці ў прысудзе і незаконнасць дзеянняў сілавікоў падчас начной высылкі людзей у лес. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121071 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K7 Sep 12:5010 Nov 23:301.7K7 Sep 12:50: 0 views10 Nov 23:30: 1,680 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Sep 2026, 12:500
10 Nov 2026, 23:301.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.