Алесь Бяляцкі выступіў у Амстэрдаме з лекцыяй пра свабоду і будучыню Беларусі У амстэрдамскім культурным цэнтры De Balie 5 верасня прайшла дыскусія пра свабоду і барацьбу за правы чалавека ў Беларусі. У ёй узялі ўдзел праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, старшыня ПЦ "Вясна" і былы палітвязень Алесь Бяляцкі, а таксама філосафка Вольга Шпарага. Вечар пачаўся з аўдыёвізуальнага перформансу, у якім спалучаліся жывая музыка і літаратурныя сведчанні. Музычную частку распрацавалі ў супрацоўніцтве з праектам Music for Belarus. Літаратурнай асновай перформансу сталі тэксты былога палітвязня, юрыста і пісьменніка Максіма Знака. Галоўнай тэмай вечара стала працяглая барацьба за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Алесь Бяляцкі распавёў пра сітуацыю ў краіне, будучыню беларускага грамадства і ўласны досвед праваабарончай дзейнасці і палітычнага зняволення. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121067 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка