Экстрэмізм, тэрарызм, рызыкі безграмадзянства. Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі адказаў Беларусі Адвольнае ўжыванне заканадаўства аб экстрэмізме і тэрарызме, пераслед арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама наяўнасць рызык безграмадзянства (уключна з "пашпартным указам", які зрабіў немагчымым для беларусаў за мяжой атрымаць дакументы ў дыпламатычных прадстаўніцтвах) — на гэта сярод іншага паказаў Беларусі Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі. "Вясна" разабралася ў дакументацыі ААН і распавядае пра тое, што адбылося, у некалькіх вымярэннях: заўвагі Камітэта, адказ на іх уладаў Беларусі, ценявы даклад беларускіх праваабаронцаў і выніковае рашэнне Камітэта па Беларусі. «Камітэт рэкамендуе дзяржаве-ўдзельніцы забяспечыць, каб арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія абараняюць правы чалавека, у прыватнасці займаюцца барацьбой з расавай дыскрымінацыяй, ажыццяўлялі сваю дзейнасць ва ўмовах, якія дазваляюць ім свабодна працаваць без неправамерных абмежаванняў». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121068 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка