Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

Былы палітзняволены Мікіта Лосік: «Людзі ўнутры змірыліся, але яны супраць вайны» Мікіта правёў у Беларусі яшчэ пяць гадоў пасля пачатку пратэстаў у 2020 годзе. Ён разважае, што грамадскія настроі ўнутры краіны за апошнія гады моцна змяніліся пад пастаянным ціскам сілавых структур. На думку героя, многія палітычныя эмігранты ўсё яшчэ жывуць ілюзіямі мінулых гадоў, не заўважаючы рэальнага становішча справаў на радзіме. «За некалькі гадоў лёгка адсачыць тое, што людзі ўнутры Беларусі змірыліся і вырашылі жыць пры цяперашняй уладзе, — разважае суразмоўца. — Яны не хочуць сядзець у турме, таму імкнуцца не канфліктаваць. На жаль, у людзей, якія жывуць тут, застаецца ілюзія, што апазіцыя ўсё яшчэ мае моцны ўплыў на масы людзей унутры краіны» Аднак існуе адна тэма, якая, на погляд Мікіты, аб'ядноўвае абсалютна ўсіх жыхароў Беларусі, незалежна ад іх палітычных поглядаў. Стаўленне да ваенных дзеянняў у суседзяў застаецца негатыўным сярод большасці насельніцтва. «Большая частка людзей у Беларусі стоадсоткава выступае супраць вайны пад бокам, з Украінай, — адзначае хлопец. — Нават тыя, хто могуць падтрымліваць Лукашэнку, з ваеннымі дзеяннямі ўсё адно не згодныя». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121057 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K6 Sep 09:0110 Nov 23:301.8K6 Sep 09:01: 0 views10 Nov 23:30: 1,800 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Sep 2026, 09:010
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.