🎙 Палітзняволены журналіст Андрэй Александраў стаў лаўрэатам Free Media Awards 2026 Палітзняволены журналіст Андрэй Александраў стаў лаўрэатам прэміі Free Media Awards 2026 «за мужнасць і адданасць абароне свабоды прэсы і слова ва ўмовах усё больш рэпрэсіўнага рэжыму». Пра гэта паведамляе DW Беларусь. Прэмію Free Media Awards незалежным СМІ і журналістам Усходняй і Цэнтральнай Еўропы штогод прысуджаюць нарвежскі фонд Fritt Ord і нямецкі фонд ZEIT-Stiftung. «Дзякуючы сваёй працы ў незалежным беларускім інфармацыйным агенцтве БелаПАН і Беларускай асацыяцыі журналістаў ён спрыяў умацаванню прафесійных стандартаў журналістыкі, падтрымцы незалежных СМІ і стварэнню міжнародных сетак журналістаў і праваабаронцаў», — гаворыцца на сайце Fritt Ord. Андрэя Александрава і яго жонку Ірыну Злобіну затрымалі ў 2021 годзе. У 2022 годзе ім вынеслі прысуды: Андрэю прызначылі 14 гадоў калоніі, Ірыне — 9 гадоў калоніі.