«Не ўсе жадаюць аддаваць маладосць паводле выдуманых і злачынных артыкулаў»: Мікіта Лосік — пра рэпрэсіі, цану нязгоды і надзею на вяртанне Тры месяцы ў следчым ізалятары паводле справы праекта "Беларускі Гаюн", прысуд на тры гады "хіміі" ды экстраныя ўцёкі ў Літву дзеля выратавання ад новага пераследу. Былы палітвязень Мікіта Лосік распавёў "Вясне" пра тое, як у Беларусі штампуюць справы паводле "Гаюна" і як Вільня вяртае эмігрантам пачуццё бяспекі. «Справа Гаюна ператварылася для сілавікоў у канвеер прысудаў, — дзеліцца сваім меркаваннем хлопец. — Калі ў звычайных справах аб незаконных мітынгах ім яшчэ патрэбна хаця б нейкая доказная база, то тут дастаткова адной злітай перапіскі з чат-ботам. Аднак сілавікі імкнуцца не браць усіх адразу, а прыходзяць паступова, бо не спраўляюцца следчыя. Калі ўсіх адпраўляць у калонію, там будзе вельмі вялікі адсотак нязгодных з уладай, здольных зладзіць бунт. Да таго ж "хімія" — гэта яшчэ і танная працоўная сіла». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121057 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка