Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

📝 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2026 • Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму ацэньваецца праваабаронцамі як крытычная. Рэпрэсіі даўно сталі сістэмнымі, не слабеюць і па-ранейшаму накіраваныя супраць іншадумцаў, палітычных апанентаў, удзельнікаў пратэстаў ранейшых гадоў, журналістаў і праваабаронцаў; • на канец жніўня 2026 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 889 палітычных зняволеных, у тым ліку 124 жанчыны. Колькасць былых палітвязняў склала 3 953 чалавекі, у тым ліку 779 жанчын; • за месяц праваабаронцы прызналі палітвязнямі 16 чалавек і запатрабавалі рэабілітацыі 20 былых палітвязняў, звесткі пра якія з'явіліся ўжо пасля іх вызвалення з-за кратаў; • мінімум 185 палітвязняў знаходзяцца ў асабліва ўразлівым становішчы праз свой стан здароўя, узрост або абставіны зняволення – гэты паказчык застаецца стабільна высокім, нягледзячы на перыядычнае вызваленне людзей з гэтай групы ў парадку памілавання і пасля заканчэння тэрміну пазбаўлення волі. Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/121060 💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

Views over time

05001K1.5K2K6 Sep 12:0510 Nov 23:301.8K6 Sep 12:05: 0 views10 Nov 23:30: 1,790 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Sep 2026, 12:050
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.