Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

«Ён мне аддаў сваю зялёную гарбату і гадзіннік». Успаміны пра Андрэя Паднябеннага Былы палітзняволены Сяргей Іванцоў, які нейкі час утрымліваўся з Андрэем Паднябенным у 18-м атрадзе, распавёў пра апошнія дні жыцця Андрэя. 30 жніўня 2025 года Сяргей вярнуўся ў калонію №15 пасля этапу ў шпіталь. У 18-ы атрад яго перавялі 10 верасня. Там ён не ўбачыў Андрэя і спачатку падумаў, што таго змясцілі ў ШІЗА. Аднак іншыя вязні ціха паведамілі яму пра смерць Андрэя. «Тады мне ціха шэптам сказалі, што Андрэй памёр — павесіўся ў ШІЗА. Я быў вельмі ўражаны гэтай навіной — у мяне мову адабрала. Адміністрацыя калоніі актыўна хавала гэтую інфармацыю. Было нават забаронена пра гэта размаўляць». Сяргей таксама распавёў пра рэч, якую захоўваў як памяць пра Андрэя, — яго бірку з гардэроба. Некалькі тыдняў ён хаваў яе ў пальчатках, але пазней страціў. Перад ад'ездам Сяргея ў бальніцу Андрэй аддаў яму сваю зялёную гарбату і гадзіннік. «Я здзівіўся: “Што, табе не патрэбны гадзіннік?” Гэта вялікая каштоўнасць для зоны. Яго можна было абмяняць, напрыклад, на шмат цыгарэт, якія з'яўляюцца добрай валютай. Але я здзівіўся і падумаў, што проста харошы хлопец. Калі я даведаўся гэтую навіну пра Андрэя, то ўзгадаў пра яго падарунак. Напэўна, ён рыхтаваўся ці ведаў, што так будзе». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121045 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K5 Sep 09:0010 Nov 23:301.8K5 Sep 09:00: 0 views10 Nov 23:30: 1,790 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Sep 2026, 09:000
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.