Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)15.2%1.4K avg views
Posting14.3/daylast 10 hours ago
Reactions per 1K views22.6🤬 ❤ 😢
Беларусаў на мяжы прымушаюць распранацца. Што кажуць праваабаронцы?
У апошнія месяцы беларусы, якія вярталіся ў краіну з ЕС, усё часцей распавядаюць пра прыніжальныя асабістыя дагляды на мяжы. У асобных выпадках людзей прымушаюць распранацца да бялізны, а часам — цалкам.
Гэтым летам стала вядома пра некалькі выпадкаў прымусовага распранання на мяжы з Польшчай і Літвой.
Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва звяртае ўвагу: сама практыка асабістага агляду не новая, аднак яна павінна праводзіцца з павагай да годнасці чалавека і найменш інвазіўным спосабам. Пра гэта яна распавяла "Еўрарадыё".
«Калі ёсць магнітная рамка, праз якую чалавек можа прайсці, то чалавек павінен праз рамку прайсці, а не так, каб яго абмацвалі і распраналі».
Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка кажа, што сутыкаўся з такой практыкай яшчэ каля дзесяці гадоў таму. Ягоны выпадак дайшоў да Камітэта ААН па правах чалавека, які прызнаў такое ўмяшанне ў прыватнае жыццё незаконным.
Судаленка разглядае прымусовыя дагляды як яшчэ адзін элемент сістэмы кантролю і запалохвання.
💬 Алесь Бяляцкі: «Трэба вучыцца і рыхтавацца да перамен»
Беларускае грамадства знаходзіцца пад моцным ціскам, але гэта не азначае, што людзі змірыліся з рэжымам. Пра гэта заявіў лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі падчас сустрэчы з удзельнікамі Campus Polska Przyszłości ў польскім горадзе Ольштын.
Асаблівы акцэнт нобелеўскі лаўрэат зрабіў на маладым пакаленні. Паводле яго ацэнкі, беларуская моладзь ужо даказала, што хоча жыць у свабодным і дэмакратычным грамадстве. Ён адзначыў, што для яго гэта асабліва важна, бо, нягледзячы на рэпрэсіі, частка беларусаў працягвае працаваць дзеля будучыні краіны.
«Моладзь даказала, што яна звычайная еўрапейская моладзь, што хоча жыць у нармальнай краіне», — сказаў Алесь Бяляцкі, падкрэсліваючы, што праца дзеля свабоднай Беларусі не была марнай.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120999
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
🚧 Паведамляйце "Вясне" пра трансгранічны пераслед
Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам.
📌 Гэта можа быць:
▪️ пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі;
▪️ ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі;
▪️ ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі;
▪️ выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас;
▪️ ануляванне пашпарта;
▪️ пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў;
▪️ спробы вярбоўкі або схілення да супрацы;
▪️ узлом акаўнтаў, кібератакі;
▪️ міжнародны вышук;
▪️ завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме;
▪️ спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол.
👉 Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот @viasna_bot, або на @ViasnaSOS, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.
edited
Сёння пачынаецца завочны суд у дачыненні да Вячаслава Русіна
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска пачынае разгляд крымінальнай справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Вячаслава Русіна.
41-гадоваму Вячаславу інкрымінаваны арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
🔗 Хроніка палітычнага пераследу
🗣 «Няма падстаў казаць пра змягчэнне рэпрэсій»: колькі беларусаў летам 2026 года трапілі ў "спіс экстрэмістаў"
Летам 2026 года беларускія ўлады працягнулі рэгулярна папаўняць пералік асоб, якія маюць дачыненне да "экстрэмісцкай дзейнасці". Толькі за чэрвень і ліпень у яго дадалі 161 чалавека. У жніўні, паводле ўжо апублікаваных абнаўленняў, — яшчэ як мінімум 13. Такім чынам, на дадзены момант за тры летнія месяцы ў пералік трапілі не менш за 174 чалавекі.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляў, што ў чэрвені Міністэрства ўнутраных спраў дадало ў пералік 95 чалавек. У ліпені спіс папоўніўся яшчэ на 66 чалавек.
«Гэта крыху менш, чым у 2023 і 2025 гадах (117 і 107 сярэдняя колькасць за месяц адпаведна), але больш, чым у 2024 (88). У кантэксце бесперапынных арыштаў па “Справе Гаюна”, шырока распаўсюджаным пераследам датычных да ЕГУ і традыцыйнага пераследа за рэалізацыю свабоды меркавання па арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і дыфамацыйных артыкулах, няма падстаў казаць пра змягчэнне рэпрэсій і вяртанне да прававой дзяржавы», — распавядае праваабаронца і эксперт “Вясны” Павел Сапелка.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120997
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
Акаўнт украінскага дыпламата Яраслава Чарнагора, песню ЛСП і аб'явы Познані дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Telegram-каналы: «Доска объявлений (Poznań) | Барахолка», «ДАР Волонтёры Польша», «Боец Анархист (резерв)», «Атолино новости», «непогрешимый» (а таксама яго лагатып);
📍 Telegram-боты: «Admin_post_bot», «Связь с ДАР», «BR_bot», «BO_AK_feedback», «Бот для связи - Antijob.nеt», «Бот с отзывами о работе - Antijob.nеt», «Atolino bot»;
📍 Instagram-акаўнты: «iaroslav_chornogor» (Яраслаў Чарнагор), «mаldzіs. world» (MALDZIS), «vasilkov»;
📍 TikTok-акаўнт: «@igor_dеiss»;
📍 Threads-старонка: «Vitalio Vitalini»;
📍 Аўдыёзапісы: песня «Номера» гурта «ЛСП».
🔗 Хроніка палітычнага пераследу
Былыя палітзняволеныя браты Піпіі — пра турэмныя фотаздымкі: адзін хоча забыць, другі — захаваць
Пасля пратэстаў 2020 года братоў Тамаза і Цімура Піпій напаткаў аднолькавы лёс: абодва былі затрыманыя і асуджаныя на больш за шэсць гадоў зняволення. Але перажыты досвед і ягоныя матэрыяльныя сведчанні яны ўспрымаюць па-рознаму. Старэйшы Цімур не хоча захоўваць магшот — фактычна адзіны фотаздымак больш чым за шэсць гадоў свайго жыцця. А яго малодшы брат Тамаз, наадварот, мае намер зберагчы гэты здымак як сведчанне перажытага і ўласнай нязломнасці.
У межах праекта "Магшоты палітвязняў" браты паказалі свае "жоўтыя біркі" і спраўкі аб вызваленні, а таксама распавялі, што адчувалі перад камерай і чаму сёння па-рознаму глядзяць на гэтыя дакументы памяці.
«Чамусьці найперш я адучваю гонар за сябе. У мяне думкі, калі гляджу на гэты фотаздымак, што ўсё недарэмна. Перакананы, што за гэтыя знявагі рана ці позна яны панясуць адказнасць», — кажа Тамаз Піпія.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120993
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Аляксандра Свірскага і Вадзіма Дубойскага
Следчы камітэт Беларусі 26 жніўня паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да двух беларусаў. У паведамленні СК названыя артыкулы Крымінальнага кодэкса Беларусі, паводле якіх іх абвінавачваюць, а таксама адрасы, куды яны павінныя з'явіцца.
Аляксандра Свірскага абвінавачваюць у «падрыхтоўцы да злачынства і замаху на злачынства», «саўдзеле ў злачынстве», «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» і «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, сацыяльнай або іншай варожасці ці варажнечы».
Вадзіма Дубойскага абвінавачваюць у «масавых беспарадках». Раней ён ужо фігураваў у крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 293 КК за «ўдзел у масавых беспарадках». Паводле праваабаронцаў, пераслед быў звязаны з пратэстамі ў Брэсце пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу
Становішча з правамі чалавека ў Беларусі разгледзяць на 63-й сесіі Савета ААН
18 верасня адбудзецца інтэрактыўны дыялог з Групай незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Падчас 63-й сесіі СПЧ ААН (якая пройдзе з 7 верасня па 9 кастрычніка 2026 года) Група выступіць перад Саветам з вусным абнаўленнем інфармацыі па нашай краіне.
Стуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ўключаная ў пункт 4 парадку дня — пытанні, якія патрабуюць першачарговай увагі з боку Савета. Разам з Беларуссю ў гэтым пункце разгледзяць становішча ва Украіне ў выніку расійскай агрэсіі, а таксама сітуацыю ў Нікарагуа, Венесуэле, Бурундзі, Расійскай Федэрацыі і Іране.
Нагадаем, падчас 61-й сесіі Група экспертаў ужо прэзентавала свой даклад, дзе падкрэсліла:
«Ад 1 траўня 2020 года дзяржаўныя органы пры падтрымцы сілавых структур на сістэматычнай аснове ўшчамляюць асноўныя правы грамадзян Беларусі».
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Айратам Халікавым
Айрат Халікаў — грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Затрымалі мужчыну ў траўні 2025 году па "справе Гаюна". Яго абвінавацілі паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Асуджаны да пазбаўлення волі, тэрмін невядомы.
Утрымліваўся ў СІЗА № 1. Адбывае тэрмін у ПК № 15.
✍️ Калі вы перасякаліся з Айратам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❗️ Даклад «Схаваныя рэпрэсіі» пра новую форму палітычнага пераследу ў Беларусі цяпер можна знайсці і па-польску
Нагадаем, што Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентаваў выніковы даклад "Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026", які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента. Цяпер інфармацыя пра даклад распаўсюджваецца і на польскай мове.
Польскі матэрыял пра даследаванне "Вясны" выйшаў пад назвай "Ukryte represje na Białorusi: „Wiasna” ujawnia skalę prześladowań z lat 2020–2026". У ім таксама разглядаюцца закрытыя суды, інфармацыйныя абмежаванні, завочныя прысуды і змяненне характару рэпрэсій.
Паводле праваабаронцаў, штогод у Беларусі фіксуецца каля 5000 новых палітычна матываваных крымінальных спраў. У дакладзе "Вясна" адзначае, што знешні спакой у краіне не азначае змяншэння рэпрэсій — яны сталі менш прыкметнымі, але застаюцца сістэмнымі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120925
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»
Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.
Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@ViasnaSOS | @viasnainfo | @viasna_bot
У Беларусі хочуць увесці абавязковую ДНК-рэгістрацыю. Ці можна будзе адмовіцца ад працэдуры?
У Беларусі распрацоўваюць закон аб абавязковай геномнай рэгістрацыі грамадзян. Улады таксама працуюць над стварэннем так званага «генетычнага пашпарта». Пакуль невядома, у каго менавіта будуць браць узоры ДНК і што будзе пагражаць за адмову.
На фоне гэтых заяваў нагадваем пра наш гайд "Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?". У гэтым матэрыяле "Вясна" тлумачыць, у якім выпадку гэта законна, а ў якім — ёсць магчымасць адмовіцца ад падобных працэдур.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117178
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot
🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
📊 Рэйтынг беларускіх судоў, якія сталі лідарамі па забаронах замежных рэсурсаў
Рэпрэсіўная машына ў Беларусі ўсё больш засяроджваецца на тых, хто знаходзіцца па-за межамі краіны, спрабуючы крыміналізаваць любыя праявы міжнароднай актыўнасці і ўвагі да Беларусі.
У 2026 годзе абсалютным лідарам па вынясенні рашэнняў супраць замежных рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі матэрыяламі», стаў суд Глускага раёна — на яго рахунку 14 такіх рашэнняў. Пераважна ў лютым суд прызнаваў «экстрэмісцкімі» матэрыялы, звязаныя з дыяспарамі і «Народнымі пасольствамі».
На другім месцы — суд Горацкага раёна з 11 рашэннямі. Ён спецыялізуецца на буйных СМІ і праваабарончых рэсурсах.
Трэці — суд Нясвіжскага раёна, які ў красавіку паставіў на паток забарону суполак дыяспар, вынесячы 10 рашэнняў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120955
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Дыскрымінацыя дзяцей захоўваецца». Беларусь падала ў ААН даклад па правах дзіцяці — крытычны разбор юрыста "Вясны"
Беларусь падала Камітэту ААН па правах дзіцяці "Аб'яднаныя сёмы і восьмы перыядычныя даклады". У іх уздымаюцца такія тэмы, як недыскрымінацыя, грамадзянства, адукацыя і адпраўленне правасуддзя ў дачыненні да непаўналетніх.
У той жа час Беларусь прыводзіць аргументы на карысць адсутнасці ў краіне ювенальнай юстыцыі (гэта спецыялізаваная сістэма правасуддзя і абароны правоў, накіраваная на працу з непаўналетнімі), а таксама згадвае пра злачынствы "экстрэмісцкай накіраванасці".
Разам з юрыстам "Вясны" Паўлам Сапелкам крытычна разбіраемся з пазіцыяй, выкладзенай беларускімі ўладамі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120989
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Былы палітвязень Сяргей Іванцоў пра жыццё ў хованках: «Прыдумаў хітрую схему з двума тэлефонамі»
Спакойнае жыццё былога палітвязня працягвалася нядоўга. Напрыканцы 2021 года сілавікі пачалі дзейнічаць больш мэтанакіравана. Сяргею давялося перайсці на падпольнае становішча ва ўласным горадзе, хаваючыся ад магчымага арышту напярэдадні нараджэння дзіцяці.
«Сітуацыя рэзка змянілася ў канцы 21-га. 29 снежня яны [сілавікі] прыйшлі зноў, спачатку да бацькоў, потым да мяне. Мяне выратаваў сапраўдны цуд: за некалькі дзён да гэтага мы паставілі дадатковыя вонкавыя дзверы ў тамбур, але не паспелі паставіць званок. Яны тэлефанавалі ў дамафон, грукалі, але не ламалі дзверы і сышлі. З гэтага дня я пачаў хавацца».
Больш за месяц Сяргей жыў у кватэры знаёмага, арганізаваўшы складаную сістэму лічбавай бяспекі. Але менавіта ў гэты перыяд адбылася падзея, якая пазней лягла ў аснову абвінавачвання, распавядае былы палітвязень.
«Хаваўся я ў знаёмага хлопца, прыдумаў хітрую схему з двума тэлефонамі, каб мяне не маглі вылічыць па білінгу. Так я пражыў каля месяца. 4 студзеня я зрабіў допіс, за які мяне потым і пасадзілі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120974
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Максімам Матыркам
Максім Матырка — грамадзянін Казахстана, яму інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і ч. 3 арт. 218 (наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці) за падпал аўтамабіля.
У чэрвені 2022 года суддзя Таццяна Шоцік прызначыла палітвязню тры гады "хіміі" паводле арт. 342, а з улікам папярэдняга прысуду — дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У 2024 годзе разглядалася справа аб пераводзе Максіма на турэмны рэжым. Прысуд невядомы.
Вядома, што пасля суда Максім адбывае тэрмін у турме № 1.
✍️ Калі вы перасякаліся з Максімам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
edited
У склад «экстрэмісцкага фармавання» «Позірк» дадалі яшчэ пяць чалавек
У спісе з'явіліся Руслан Бацянкоў, Вольга Быкоўская, Захар Шчарбакоў, Аляксандр Янусік і Арцём Лява.
Адпаведнае рашэнне КДБ было прынята 19 жніўня. У ім гаворыцца пра «прызнанне групы грамадзян экстрэмісцкім фармаваннем і забарону яго дзейнасці».
Нагадаем, Інфармацыйнае агенцтва «Позірк» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» 19 снежня 2024 года. Раней у яго склад уключылі Таццяну Каравянкову, Рамана Кісляка, Пятра Рудкоўскага, Аляксандра Фрыдмана і Аляксандра Класкоўскага.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу
🔗Шукаем людзей, якія ў апошні час вызваліліся з ваўкавыскай калоніі № 11
Калі гэта вы ці ваш блізкі чалавек, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
🌿У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой