«Дыскрымінацыя дзяцей захоўваецца». Беларусь падала ў ААН даклад па правах дзіцяці — крытычны разбор юрыста "Вясны" Беларусь падала Камітэту ААН па правах дзіцяці "Аб'яднаныя сёмы і восьмы перыядычныя даклады". У іх уздымаюцца такія тэмы, як недыскрымінацыя, грамадзянства, адукацыя і адпраўленне правасуддзя ў дачыненні да непаўналетніх. У той жа час Беларусь прыводзіць аргументы на карысць адсутнасці ў краіне ювенальнай юстыцыі (гэта спецыялізаваная сістэма правасуддзя і абароны правоў, накіраваная на працу з непаўналетнімі), а таксама згадвае пра злачынствы "экстрэмісцкай накіраванасці". Разам з юрыстам "Вясны" Паўлам Сапелкам крытычна разбіраемся з пазіцыяй, выкладзенай беларускімі ўладамі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120989 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка