Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

Былыя палітзняволеныя браты Піпіі — пра турэмныя фотаздымкі: адзін хоча забыць, другі — захаваць Пасля пратэстаў 2020 года братоў Тамаза і Цімура Піпій напаткаў аднолькавы лёс: абодва былі затрыманыя і асуджаныя на больш за шэсць гадоў зняволення. Але перажыты досвед і ягоныя матэрыяльныя сведчанні яны ўспрымаюць па-рознаму. Старэйшы Цімур не хоча захоўваць магшот — фактычна адзіны фотаздымак больш чым за шэсць гадоў свайго жыцця. А яго малодшы брат Тамаз, наадварот, мае намер зберагчы гэты здымак як сведчанне перажытага і ўласнай нязломнасці. У межах праекта "Магшоты палітвязняў" браты паказалі свае "жоўтыя біркі" і спраўкі аб вызваленні, а таксама распавялі, што адчувалі перад камерай і чаму сёння па-рознаму глядзяць на гэтыя дакументы памяці. «Чамусьці найперш я адучваю гонар за сябе. У мяне думкі, калі гляджу на гэты фотаздымак, што ўсё недарэмна. Перакананы, што за гэтыя знявагі рана ці позна яны панясуць адказнасць», — кажа Тамаз Піпія. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120993 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K27 Aug 07:0010 Nov 23:302K27 Aug 07:00: 0 views10 Nov 23:30: 1,960 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
27 Aug 2026, 07:000
10 Nov 2026, 23:302K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.