Становішча з правамі чалавека ў Беларусі разгледзяць на 63-й сесіі Савета ААН 18 верасня адбудзецца інтэрактыўны дыялог з Групай незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Падчас 63-й сесіі СПЧ ААН (якая пройдзе з 7 верасня па 9 кастрычніка 2026 года) Група выступіць перад Саветам з вусным абнаўленнем інфармацыі па нашай краіне. Стуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ўключаная ў пункт 4 парадку дня — пытанні, якія патрабуюць першачарговай увагі з боку Савета. Разам з Беларуссю ў гэтым пункце разгледзяць становішча ва Украіне ў выніку расійскай агрэсіі, а таксама сітуацыю ў Нікарагуа, Венесуэле, Бурундзі, Расійскай Федэрацыі і Іране. Нагадаем, падчас 61-й сесіі Група экспертаў ужо прэзентавала свой даклад, дзе падкрэсліла: «Ад 1 траўня 2020 года дзяржаўныя органы пры падтрымцы сілавых структур на сістэматычнай аснове ўшчамляюць асноўныя правы грамадзян Беларусі».