💬 Алесь Бяляцкі: «Трэба вучыцца і рыхтавацца да перамен» Беларускае грамадства знаходзіцца пад моцным ціскам, але гэта не азначае, што людзі змірыліся з рэжымам. Пра гэта заявіў лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі падчас сустрэчы з удзельнікамі Campus Polska Przyszłości ў польскім горадзе Ольштын. Асаблівы акцэнт нобелеўскі лаўрэат зрабіў на маладым пакаленні. Паводле яго ацэнкі, беларуская моладзь ужо даказала, што хоча жыць у свабодным і дэмакратычным грамадстве. Ён адзначыў, што для яго гэта асабліва важна, бо, нягледзячы на рэпрэсіі, частка беларусаў працягвае працаваць дзеля будучыні краіны. «Моладзь даказала, што яна звычайная еўрапейская моладзь, што хоча жыць у нармальнай краіне», — сказаў Алесь Бяляцкі, падкрэсліваючы, што праца дзеля свабоднай Беларусі не была марнай. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120999 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка