У склад «экстрэмісцкага фармавання» «Позірк» дадалі яшчэ пяць чалавек У спісе з'явіліся Руслан Бацянкоў, Вольга Быкоўская, Захар Шчарбакоў, Аляксандр Янусік і Арцём Лява. Адпаведнае рашэнне КДБ было прынята 19 жніўня. У ім гаворыцца пра «прызнанне групы грамадзян экстрэмісцкім фармаваннем і забарону яго дзейнасці». Нагадаем, Інфармацыйнае агенцтва «Позірк» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» 19 снежня 2024 года. Раней у яго склад уключылі Таццяну Каравянкову, Рамана Кісляка, Пятра Рудкоўскага, Аляксандра Фрыдмана і Аляксандра Класкоўскага. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу