Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Аляксандра Свірскага і Вадзіма Дубойскага Следчы камітэт Беларусі 26 жніўня паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да двух беларусаў. У паведамленні СК названыя артыкулы Крымінальнага кодэкса Беларусі, паводле якіх іх абвінавачваюць, а таксама адрасы, куды яны павінныя з'явіцца. Аляксандра Свірскага абвінавачваюць у «падрыхтоўцы да злачынства і замаху на злачынства», «саўдзеле ў злачынстве», «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» і «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, сацыяльнай або іншай варожасці ці варажнечы». Вадзіма Дубойскага абвінавачваюць у «масавых беспарадках». Раней ён ужо фігураваў у крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 293 КК за «ўдзел у масавых беспарадках». Паводле праваабаронцаў, пераслед быў звязаны з пратэстамі ў Брэсце пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

Views over time

01K2K26 Aug 15:1010 Nov 23:302.1K26 Aug 15:10: 0 views10 Nov 23:30: 2,100 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
26 Aug 2026, 15:100
10 Nov 2026, 23:302.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.