🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Максімам Матыркам Максім Матырка — грамадзянін Казахстана, яму інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і ч. 3 арт. 218 (наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці) за падпал аўтамабіля. У чэрвені 2022 года суддзя Таццяна Шоцік прызначыла палітвязню тры гады "хіміі" паводле арт. 342, а з улікам папярэдняга прысуду — дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У 2024 годзе разглядалася справа аб пераводзе Максіма на турэмны рэжым. Прысуд невядомы. Вядома, што пасля суда Максім адбывае тэрмін у турме № 1. ✍️ Калі вы перасякаліся з Максімам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo