Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў пра жыццё ў хованках: «Прыдумаў хітрую схему з двума тэлефонамі» Спакойнае жыццё былога палітвязня працягвалася нядоўга. Напрыканцы 2021 года сілавікі пачалі дзейнічаць больш мэтанакіравана. Сяргею давялося перайсці на падпольнае становішча ва ўласным горадзе, хаваючыся ад магчымага арышту напярэдадні нараджэння дзіцяці. «Сітуацыя рэзка змянілася ў канцы 21-га. 29 снежня яны [сілавікі] прыйшлі зноў, спачатку да бацькоў, потым да мяне. Мяне выратаваў сапраўдны цуд: за некалькі дзён да гэтага мы паставілі дадатковыя вонкавыя дзверы ў тамбур, але не паспелі паставіць званок. Яны тэлефанавалі ў дамафон, грукалі, але не ламалі дзверы і сышлі. З гэтага дня я пачаў хавацца». Больш за месяц Сяргей жыў у кватэры знаёмага, арганізаваўшы складаную сістэму лічбавай бяспекі. Але менавіта ў гэты перыяд адбылася падзея, якая пазней лягла ў аснову абвінавачвання, распавядае былы палітвязень. «Хаваўся я ў знаёмага хлопца, прыдумаў хітрую схему з двума тэлефонамі, каб мяне не маглі вылічыць па білінгу. Так я пражыў каля месяца. 4 студзеня я зрабіў допіс, за які мяне потым і пасадзілі». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120974 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K26 Aug 07:4810 Nov 23:301.8K26 Aug 07:48: 0 views10 Nov 23:30: 1,800 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
26 Aug 2026, 07:480
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.