Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)15.2%1.4K avg views
Posting14.3/daylast 11 hours ago
Reactions per 1K views22.6🤬 ❤ 😢
😰 Палітвязень тройчы трапляў у ШІЗА: у калоніі на яго аказваюць ціск
Палітвязень Глеб Рыбчанка, які з 2026 года адбывае 14-гадовы тэрмін у папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку, ужо тройчы трапляў у штрафны ізалятар. Таксама была спроба накіраваць яго ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыя калоніі стварае яму праблемы, верагодна, праз выкарыстанне беларускай мовы.
Асобна звяртаецца ўвага на сітуацыю з лістамі: карэспандэнцыя ад Глеба не даходзіць да родных і блізкіх. Таксама палітвязень абмежаваны ў атрыманні пасылак, спатканнях і тэлефонных званках. Фактычна палітвязень апынуўся ў калоніі без падтрымкі.
Праблемы з перапіскай суправаджалі палітвязня і раней. Да суда ён знаходзіўся ў СІЗА № 1 у Пашковічах і ў Гродзенскай турме № 1. Паведамлялася, што лісты адтуль таксама не даходзілі, а сувязь з вонкавым светам фактычна адсутнічала.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120985
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Новы этап: канвеер «экстрэмісцкіх матэрыялаў» 2026 года
Прызнанне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ўжо даўно перастала быць кропкавым інструментам: у 2026 годзе спіс працягвае папаўняцца бясконцым канвеерам, запушчаным раней. Толькі за бягучы год мінімум 70 інфармацыйных крыніц, якія маюць дачыненне да замежнікаў або дыяспар, былі прызнаныя экстрэмісцкімі, што стварае вакол Беларусі шчыльную інфармацыйную заслону.
Асаблівую ўвагу суды надаюць праваабарончым арганізацыям, якія фіксуюць злачынствы рэжыму.
Акрамя іх, спіс забароненых медыя ў 2026 годзе выглядае як пералік найбольш аўтарытэтных сусветных выданняў. У сакавіку 2026 года пад забарону трапілі BBC News (руская служба), «Голас Амерыкі» (VOA) і «Новая газета Еўропа».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120955
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❗️ Як адаптавацца да жыцця пасля несвабоды: цыкл матэрыялаў «Вясны»
Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды.
У гэтых тэкстах мы абапіраліся на інтэрв'ю з псіхолагамі і падрабязна разбіралі, з якімі перашкодамі людзі могуць сутыкацца на шляху да аднаўлення.
🔹 Ад падазронасці — да блізкасці: як вярнуць права на межы і аднавіць зносіны пасля турмы
🔹 Вяртанне ў сям'ю: гайд для блізкіх палітвязня, як наноў выбудаваць сувязь
🔹 Гарманальны хаос і пошук апоры: як вярнуць сябе пасля досведу турмы і катаванняў
🔹 "Чалавек больш важны за гісторыю": гайд па інтэрв'ю з былымі палітвязнямі
🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая
🔹 Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт
🔹 Пад парасонам чужога болю: як распазнаць прафесійную траўматызацыю і захаваць сябе
📌 У матэрыялах цыкла мы разглядаем, як выбудоўваць камунікацыю тым, хто знаходзіцца побач — блізкім, сябрам і калегам. Гаворым пра тое, як падтрымліваць чалавека, не ператвараючы клопат у навязлівы кантроль і не парушаючы яго асабістыя межы.
❗️Паведамляйце "Вясне" пра трансгранічны пераслед
Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам.
📌 Гэта можа быць:
▪️ пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі;
▪️ ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі;
▪️ ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі;
▪️ выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас;
▪️ ануляванне пашпарта;
▪️ пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў;
▪️ спробы вярбоўкі або схілення да супрацы;
▪️ узлом акаўнтаў, кібератакі;
▪️ міжнародны вышук;
▪️ завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме;
▪️ спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол.
👉 Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот @viasna_bot, або на @ViasnaSOS, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.
«Адчыняеш шафы, а там сотні кніг». Як працуе малавядомая царкоўная бібліятэка ў магілёўскай калоніі
Пра турэмны побыт і абмежаванні беларускіх палітвязняў расказана шмат, аднак некаторыя дэталі жыцця за кратамі ўсё яшчэ застаюцца па-за ўвагай. Адной з такіх малавядомых старонак стала праца царкоўнай бібліятэкі ў магілёўскай папраўчай калоніі №15. Доўгі час у прытворы мясцовага храма стаялі дзве шафы з сотнямі кніг і часопісам для самастойнай рэгістрацыі, што давала асуджаным ілюзію нармальнага жыцця.
Экс-палітвязень і праваслаўны вернік Сяргей Іванцоў расказаў, як працавала гэтая бібліятэка, чаму палітычныя маглі карыстацца ёй толькі падчас візітаў святара і як адміністрацыя паступова знішчыла гэтую прастору свабоды, дайшоўшы да пакаранняў за ангельскія слоўнікі.
«Да восені 25-га года існавала асобная бібліятэка ў царкве. У прытворы храма дзве шафы стаяла вялізныя, адчыняеш іх, і там кніг, можа, трыста ці чатырыста, шмат, вельмі шмат. Бярэш, і тут ляжыць такі часопіс рэгістрацыі, дзе сам пішаш сваё прозвішча, атрад і што ўзяў. Такі быў свабодны доступ. Мяне гэта вельмі здзіўляла ў параўнанні з тым жа Шкловам»
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120975
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
💰 Былому палітвязню Мікіце Залатарову трэба дапамога
Мікіту Залатарова затрымалі, калі яму было 16 гадоў. Пасля гэтага ён апынуўся ў рэанімацыі, а затым — у СІЗА. Амаль шэсць гадоў ён правёў у выхаваўчай калоніі і турме.
У сакавіку 2026 года Мікіту прымусова выдварылі з Беларусі ў Літву. Там ён апынуўся фактычна без дакументаў: замест пашпарта меў толькі даведку і атэстат за 9-ы клас.
«За кратамі я правёў большую частку сваёй юнацкасці. Пакуль іншыя вучыліся, атрымлівалі навыкі і веды, а таксама свой першы працоўны досвед, я не мог гэтага рабіць».
У Вільні ў яго пакуль няма стабільнай працы і жылля. Часовае жыллё аплачанае толькі да 18 верасня. Акрамя таго, Мікіту неабходна пастаянна прымаць лекі ад эпілепсіі.
Падтрымаць Мікіту на BYSOL
🎧 «ААН на зразумелай мове»: Беларусь у Камітэце па эканамічных, сацыяльных і культурных правах
Падкаст "Вясна прыйдзе" прадстаўляе новы выпуск спецсезона "ААН на зразумелай мове". Ён прысвечаны таму, як улады Беларусі адчытваліся ў Камітэце ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах (люты 2022 года). Гэта стала першым дыялогам рэжыму з Камітэтам ААН пасля пачатку палітычнага крызісу ў краіне з мая 2020 года.
Вядучая падкаста Кацярына і юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва распавядаюць, пра што пыталіся ў Беларусі сябры камітэта, а таксама крытычна разбіраюць аргументы беларускіх уладаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120981
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Рэгістрацыя новых НКА ад 2027 года будзе ўзгадняцца з КДБ
Праверка заснавальнікаў у КДБ уводзіцца ў якасці абавязковага элемента працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі дзвюх распаўсюджаных дагэтуль арганізацыйна-прававых формаў грамадзянскай супольнасці.
Гэта чарговыя негатыўныя змены для прававога асяроддзя грамадзянскай супольнасці, якія адбываюцца пасля кампаніі масавай прымусовай ліквідацыі НКА ў 2021-2025, узмацнення жорсткасці патрабаванняў для стварэння грамадскіх аб’яднанняў, перарэгістрацыі палітычных партый і рэлігійных арганізацый. Улады метадычна закрываюць нават нязначныя прагалы ў заканадаўстве, якімі няўрадавыя ініцыятывы маглі скарыстацца для легальнага афармлення сваёй грамадскай дзейнасці.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120980
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
YouTube-канал «Беларусаў свету» прызналі «экстрэмісцкім»
Міністэрства інфармацыі дадало YouTube-канал «belarusworld» («Беларусаў свету») у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Адпаведнае рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска 21 жніўня.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу
edited
Супраць жыхара Лёзна завялі крымінальную справу за каментар у Instagram раённай газеты
14 жніўня супраць 42-гадовага беспрацоўнага жыхара Лёзна распачалі крымінальную справу паводле арт. 369 КК Беларусі — абраза прадстаўніка ўлады. Пра гэта стала вядома "Віцебскай Вясне".
Паводле следства, мужчына пакінуў у Instagram пад адной з публікацый раённай газеты «Сцяг перамогі» каментар з «грубай ненарматыўнай лексікай» у адрас намесніка пракурора Лёзненскага раёна.
У рэдакцыі каментар выдалілі і звярнуліся ў міліцыю. Аўтара допісу затрымалі.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу
‼️ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі
Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі.
🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1
Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.
Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.
📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.
edited
«Я не мог сесці пяць дзён, а яны пыталіся, ці ёсць скаргі». Экс-палітвязень пра збіццё падчас затрымання і катаванні ў калоніі
Затрыманне праз заяву на махляра, маўклівае збіццё ў сутарэннях РАУС, чатыры месяцы ў адзіночнай камеры і прымусовая дэпартацыя з краіны. Праз такі цяжкі шлях прайшоў экс-палітзняволены псіхолаг Сяргей Іванцоў.
Мы пагутарылі з Сяргеем пра тое, як выжыць на "рабскай плантацыі", чаму ў турме варта баяцца не столькі наглядчыкаў, колькі іншых асуджаных, і як пачынаць жыццё спачатку пасля вымушанай эміграцыі.
«Раніцай мяне выклікаюць у штаб. Начальнік калоніі Карніенка кажа: "Чытай!". А там напісана: пераследуе ідэалы 2020 года, кумір Павел Севярынец, хоча паехаць на крытую турму. Карніенка як стаў крычаць, мацюкацца: "Да ты ў пеўніі пойдзеш!". У мяне было такое адчуванне, што па мне нейкае дзярмо сцякае»
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120974
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
🎨 Галерэя турэмнай творчасці папоўнілася малюнкамі палітвязня Вадзіма Здаравеннага
У віртуальную галерэю PrisonArt дадалі малюнкі палітвязня Вадзіма Здаравеннага, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА ў чаканні суда па другой крымінальнай справе. Мужчыну затрымалі ў красавіку 2025 года і асудзілі на два гады калоніі за адзін негатыўны каментар на адрас Лукашэнкі.
У жніўні гэтага года стала вядома, што Вадзіму выставілі новыя абвінавачванні за удзел у акцыях пратэсту, распальванне сацыяльнай варожасці і незаконны распаўсюд персанальных даных. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення.
За кратамі палітвязень стварыў некалькі малюнкаў простым алоўкам.
На дадзены момант у галерэі сабраныя малюнкі больш за 70 творцаў. Частка з іх ужо выстаўлялася ў розных месцах: Варшаве, Гданьску, Рызе, Уроцлаве, Вільні і інш.
Паглядзець можна тут 👉 https://prisonart.spring96.org/zdaravennau
☝️ Калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на viasna@spring96.org
❗️На волю выйшаў палітвязень Максім Урбановіч
Максім Урбановіч — малодшы брат беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча. Быў затрыманы ў красавіку 2025 году.
Справу супраць Максіма пачалі разглядаць 27 чэрвеня 2025 г. у судзе Заводскага раёну Мінска. У справе было некалькі артыкулаў, акрамя 341 КК, але ў выніку яго абвінавацілі толькі паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак). За ўдзел у пратэстах у 2020-м годзе Максіму прызначылі паўтара года ў калоніі агульнага рэжыму.
🎥 Жаночы мур 1863 года: новы выпуск «Прававых летапісаў» на YouTube
Калі мы згадваем паўстанне 1863-1864 гадоў, у памяці адразу паўстаюць імёны мужчын — Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага ці Рамуальда Траўгута. Аднак паралельна з гэтым існаваў магутны і адданы жаночы супраціў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе новы выпуск праекта "Прававыя летапісы", які прысвечаны самаахвярнай і часта нябачнай дзейнасці жаночых камітэтаў.
Пра што вы даведаецеся ў новым выпуску:
• Як у самыя жорсткія часы рэпрэсій і высылак жанчыны стварылі унікальную сістэму грамадзянскай салідарнасці, якая працавала па прынцыпе «Чырвонага крыжа».
• Пра таемны транспарт зброі, нелегальнай літаратуры і арганізацыю шпіталяў для параненых у лясах і прыватных маёнтках.
• Чаму нашэнне жалобы па загінулых ваярах забаранялася царскімі ўладамі і як кабеты абыходзілі гэтыя забароны, каб не патрапіць за краты.
• Гісторыі мужнасці канкрэтных жанчын — ад Камілы Марцінкевіч, якую за пратэсты змясцілі ў псіхіятрычную лякарню, а пасля выслалі на 20 гадоў у Сібір, да Ядвігі Макрыцкай, якая дзякуючы падкупам змагла наладзіць сувязь паміж зняволенымі Каліноўскім і яго нявестай.
👉 https://youtu.be/TS4FPY4YcQM
🗣 Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 877 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 10000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
✍️ Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
edited
З вялікай павагай і радасцю прадстаўляем вам лаўрэатак і лаўрэатаў прэміі "Голас пакалення свабоды" 2026 года
Сёлета прэмію атрымалі 9 лаўрэатак і лаўрэатаў. Трое асобаў з іх зашыфраваныя і не абвяшчаюцца публічна з меркаванняў бяспекі.
Публічныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі "Голас пакалення свабоды 2026"
• Наталля Бордак (Наталка Хвоя)
• Алесь Лозка
• Аляксандр Манцэвіч
• Соф’я Савелава
• Аляксандр Смалянчук
• Тамара Шчапёткіна
Мэтай прэміі ў 2026 годзе стала ўшанаванне выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія пасля 2020 года былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі з-за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі або Літве.
Партнёрамі сёлетняй прэміі сталі Беларускі ПЭН, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларуская асацыяцыя журналістаў, Прэс-клуб Беларусь, Фонд "Свабодная прэса для Усходняй Еўропы" і Фонд Алеся Бяляцкага.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120969
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
Праваабаронцы заклікаюць далучацца да Тыдня супраць смяротнага пакарання
Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" пачалі актыўную падрыхтоўку да Тыдня супраць смяротнага пакарання, які пройдзе 5–10 кастрычніка 2026 года. Традыцыйна ў гэтыя дні ва ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя адмене смяротнага пакарання, і Беларусь таксама павінна гучаць у гэтай міжнароднай размове.
«Наша мэта — расказаць як мага большай колькасці беларусаў, беларусак і замежнай аўдыторыі пра тое, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, і чаму яго адмена важная»,— адзначаюць праваабаронцы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/120836
❗️ Палітвязень Яўген Глушкоў выйшаў на волю з трафічнай язвай на назе і быў шпіталізаваны
Магілёўскі журналіст і палітвязень Яўген Глушкоў выйшаў на волю пасля адбыцця тэрміну. Пра гэта паведамляе «Позірк».
57-гадовага мужчыну адразу пасля вяртання ў Магілёў шпіталізавалі. У яго дыягнаставалі трафічную язву. Як паведамляе выданне, незадоўга да вызвалення Глушкоў таксама знаходзіўся ў бальніцы.
Нагадаем, Глушкова затрымалі 5 студзеня 2024 году. Мужчыне інкрымінавалі "удзел грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы без упаўнаважання дзяржавай", "стварэнне экстрэмісцкага фармавання" і "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні".
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з былым палітзняволеным Андрэем Паднябенным
Андрэй — былы палітвязень. 3 верасня 2025 года ён памёр у магілёўскай калоніі.
Паведамляецца, што прычынай смерці мужчыны стала ўдушша — палітвязень павесіўся ў штрафным ізалятары.
✍️ Калі вы перасякаліся з Андрэем у СІЗА КДБ, Гомельскім СІЗА ці калоніі №15, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.