Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 5 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
edited
Аэрапорт у Каўнасе прыпыняў працу праз магчымы прылёт аэрастатаў з Беларусі
Гэта звязана з “гібрыднай атакай супраць Літвы, якая праводзіцца Беларуссю”.
Аэрапорт не працаваў з 23:37 24 кастрычніка да 1:00 25-га.
“У небяспечных для авіяцыі зонах былі зафіксаваныя навігацыйныя пазнакі, характэрныя для паветраных шароў”,
— гаворыцца ў паведамленні.
Уварванне шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі ў Літву ўвосень і ў пачатку снежня 2025 года стала прычынай неаднаразовага закрыцця вільнюскага аэрапорта, размешчанага недалёка ад мяжы. 9 аналагічных выпадкаў зафіксавана ў 2026 годзе. Таксама прыпыняў працу аэрапорт у Каўнасе.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 delfi.lt
Ціханоўская выступіць у Ірландыі на канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнай ідэнтычнасці
Аб правядзенні ў Дубліне (Ірландыя) канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці, паведамляе прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Мерапрыемства мае назву “Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць”, пройдзе 27 кастрычніка, яго арганізуюць Міністэрства замежных спраў і гандлю Ірландыі, Аб’яднаны пераходны кабінет і Офіс Ціханоўскай.
“Мерапрыемства пройдзе ў межах старшынства Ірландыі ў Савеце Еўрапейскага саюза і стане часткай ірландскай падтрымкі будучай дэмакратычнай Беларусі”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Чатыры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя суткі, МНС зноў паменшыла статыстыку смяротнасці на пажарах
Гібель людзей з прычыны пажараў зафіксавана ў Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць), Івацэвіцкім (Брэсцкая), Любанскім (Мінская), Буда-Кашалёўскім (Гомельская).
З пачатку года, сведчыць зводная табліца на сайце ведамства, на пажарах загінула 425 чалавек (за той жа перыяд 2025 года — 411; +3,4% у гадавым вымярэнні), уключаючы траіх дзяцей (4; -25%).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 mchs.gov.by
Актывісты намагаюцца ўратаваць унікальную савецкую мазаіку на прыпынку ў Рэчыцкім раёне
У Гомельскай вобласці пад пагрозай зносу апынуўся мазаічны павільён у вёсцы Галоўкі Рэчыцкага раёна (аўтадарога М10). У сувязі з запланаванай рэканструкцыяй трасы прыпынак збіраюцца дэмантаваць у бліжэйшыя тыдні.
Культурныя актывісты і даследчыкі архітэктуры (у тым ліку папулярны праект _belarusian_soviet_bus_stops_) звярнуліся да грамадскасці з заклікам аб дапамозе.
Яны шукаюць рэстаўратараў, будаўнікоў ды спецыялістаў, якія маглі б акуратна зняць мазаічнае пано з казачным сюжэтам і захаваць яго ад знішчэння.
edited
44-гадовага мінчаніна будуць судзіць за “непрыстойныя дзеянні”
Аб накіраванні ў суд крымінальнай справы супраць жыхара сталіцы, які абвінавачваецца ў хуліганстве, паведамляе дзяржагенцтва “Мінск-Навіны”.
Адзначаецца, што ўначы (дата не ўказана) фігурант справы “гуляў па вуліцах Шчамялёва і Тэслы”.
“Непадалёк праходзіла дзяўчына. Зламыснік дагнаў яе, агаліў свой палавы орган і стаў здзяйсняць з ім непрыстойныя дзеянні”,
— гаворыцца ў паведамленні.
Грамадзянка звярнулася ў міліцыю, пасля чаго мужчына быў затрыманы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 stena.ee (ілюстрацыйны здымак)
edited
”Белавія” пачала рэгулярныя рэйсы ў Бангкок
Пра першы рэйс у сталіцу Тайланда Бангкок паведаміла кампанія “Белавія”. Палёт туды-назад каштуе 1160 долараў✈️
Борт Airbus A330-200 вылецеў з Мінска мінулай ноччу, адзначае перавозчык.
“Белавія” падзякавала за адкрыццё рэйса Міністэрству замежных спраў, ганароваму консульству Тайланда ў Беларусі, Нацыянальнаму аэрапорту Мінск, уладам Тайланда🇹🇭
“Цяпер шлях у тайскую сталіцу стаў прасцей: выконваем палёты раз на тыдзень, па нядзелях”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Белавія"
edited
Лукашэнка зноў запрасіў Такаева ў Беларусь
Віншаванні з нагоды нацыянальнага свята — Дня Рэспублікі — накіраваў прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
“Гэты знамянальны дзень займае асаблівае месца ў гісторыі краіны, сімвалізуючы зацвярджэнне дзяржаўнасці і самастойнага развіцця. Пройдзены за гады незалежнасці шлях стаў сведчаннем стваральнай сілы казахстанцаў, іх згуртаванасці, мудрасці, імкнення да міру і дабрабыту”,
— гаворыцца ў віншаванні.
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь “шануе стасункі стратэгічнага партнёрства з Казахстанам, якія з’яўляюцца прыкладам узаемнага даверу і сапраўднай зацікаўленасці ў поспеху адно аднаго”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 holidayua.com
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 25 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Сяржук Доўгушаў у Варшаве (касцёл св. Аляксандра, plac Trzech Krzyży 10/14, 15:00)
▪️Ноч паэтаў у Быдгашчы (Most Staromiejski im. Jerzego Sulimy-Kamińskiego, 15:00)
▪️Лекцыя "Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў" у Беластоку (хаб "Новая зямля", ul. Św. Rocha 5, lok. 32, 14:00)
▪️Прэзентацыя кніг Міколы Дзядка ў Варшаве (Музей вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, 16:00)
▪️Народзіны ФШ1 у Варшаве (Кавярня Turnus, ul. Emilii Plater 31, 14:00)
▪️Сяргей Чарняк у Вільнюсе (Карчма 1863, Bokšto g. 2, 18:00)
▪️Канцэрт хору "Артос" у Рызе (Rīgas Svētā Jāņa Baznīca, Skārņu iela 24, 19:00)
🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля!
🌙 Галоўныя навіны 24 кастрычніка:
✝️ Павел Севярынец абраны старшынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
☝️ Латушка заклікаў быць не "сумай асобных палітычных адзінак", а "адзінай альтэрнатыўнай сістэмай"
🤝 Генсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні
💳 Сума ахвяраванняў на пахаванне памерлага ў Варшаве беларуса Пархаця дасягнула запытаных 30 тыс. злотых, збор працягваецца
⏰ У Беларусі чакаюць прэзідэнта Манголіі
📷 Выбары старшынi партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, крынiца: "Позірк"
edited
Пасля перамоў Лукашэнка і Ухнаагійн Хурэлсух выступяць перад прэсай — прэс-служба прэзідэнта Манголіі
Прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух наведвае Беларусь 24–26 кастрычніка. Гэта першы ў гісторыі візіт кіраўніка мангольскай дзяржавы ў Беларусь.
Плануецца падпісаць дакументы аб супрацы ў сельскай гаспадарцы, лёгкай прамысловасці, спорце, мытнай справе і сувязі. Пройдуць мангольска-беларускі бізнес-форум і Дні культуры Манголіі. Рыхтуецца дарожная карта супрацы на 2027–2029 гады.
☝️16 кастрычніка Манголія перадала ў парламент законапраект аб ратыфікацыі дагавора аб дружбе і супрацы з Беларуссю, падпісанага ў чэрвені 2024-га.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by
edited
На з'ездзе БХД Латушка заклікаў быць не "сумай асобных палітычных адзінак", а "адзінай альтэрнатыўнай сістэмай"
Ён заклікаў партыі актыўна ўдзельнічаць у наступных выбарах у Каардынацыйную раду і аб'яднаць высілкі.
"Паасобку мы губляем сілу, але калі мы аб'ядноўваем высілкі і каардынуем дзеянні, менавіта тады мы забяспечваем палітычную суб'ектнасць беларускага народа. Мы маем усе магчымасці быць не проста сумай асобных палітычных адзінак, а адзінай і моцнай альтэрнатыўнай сістэмай",
— сказаў ён.
Старшынёй партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" на з'ездзе абраны палітык і экс-палітвязень Павел Севярынец. Сярод удзельнікаў былі Юрый Губарэвіч, Анатоль Лябедзька, Франак Вячорка, Дзяніс Кучынскі, а таксама дэпутат Еўрапарламента Анджэй Галіцкі і прадстаўнікі хрысціянска-дэмакратычных партый Літвы, Чэхіі і Нарвегіі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Трайное забойства ў Столінскім раёне: распачатая крымінальная справа, пакаранне — да смяротнага
Следчы камітэт распачаў справу па ч. 2 арт. 139 КК — забойства дзвюх або больш асоб, учыненае раней судзімым за забойства. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.
Паводле СК, ноччу ў вёсцы Альгомель падчас распівання спіртнога узнік канфлікт. Мужчына нанёс некалькі ўдараў нажом — ад траўмаў тры чалавекi памерлі на месцы. Пасля ён стварыў бачнасць беспарадку, склаў целы побач і схаваўся ў доме знаёмай у той жа вёсцы, дзе яго і затрымалі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: Аляксей Кісялеўскі / Следчы камітэт
Павел Севярынец абраны старшынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
Палітык, экс-палітвязень Павел Севярынец абраны старшынёй партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД). Адпаведнае рашэнне прынялі 24 кастрычніка ў Беластоку (Польшча) дэлегаты з’езду БХД.
Выбары кіраўніка палітычнай структуры сталі адным з ключавых пытанняў форуму. Удзельнікі з’езду прынялі рашэнне перайсці ад ранейшага інстытуту сустаршынства, які ў тым ліку спрычыніўся да фактычнага расколу ў БХД, да кіравання адной асобай. Другі вылучаны кандыдатам на пасаду старшыні — Георгій Дзмітрук — зняўся на карысць Севярынца.
Наваабраны старшыня партыі ў каментарыі “Позірку” расцаніў зняцце кандытатуры адным з двух прэтэнтэнтаў як сведчанне таго, што БХД “ідзе да адзінства”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
У Столінскім раёне затрыманы падазраваны ў трайным забойстве
Увечары 24 кастрычніка ў вёсцы Альгомель знайшлі целы 64-гадовай пенсіянеркі і двух яе сыноў 37 і 40 гадоў. Падазраванага затрымалі ў той жа вёсцы — гэта 33-гадовы раней судзімы за забойства аднавясковец. Пасля злачынства ён хаваўся ў доме знаёмай.
Паводле міліцыі, у дзень забойства мужчына піў разам з пацярпелымі. Падчас застолля ўспыхнуў канфлікт, і госць схапіў нож: спачатку забіў двух братоў, потым іх маці. Каб схаваць сляды, ён стварыў бачнасць беспарадку ў доме, склаў целы побач і знік.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"
У Гродзенскай вобласці міліцыя стралянінай спыніла аўтамабіль — за стырном быў п'яны бяспраўнік
Падчас пераследу міліцыянеры неаднаразова патрабавалі спыніцца, але кіроўца не рэагаваў і "віхляючы па праезнай частцы" ствараў пагрозу іншым удзельнікам руху.
Пасля папярэджання ў бязлюдным месцы інспектар зрабіў прыцэльныя стрэлы па колах. За стырном аказаўся 48-гадовы мясцовы жыхар без правоў кіравання па стане здароўя.
Медагляд паказаў каля аднаго праміле алкаголю. Кіроўца змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, аўтамабіль — на штрафстаянцы. За кіраванне ў нецвярозым стане яму пагражае штраф 200 базавых велічынь (9.000 рублёў).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"
edited
У Беларусі чакаюць прэзідэнта Манголіі
Сустрэча кіраўніцтва парламента з ім запланаваная на 26 кастрычніка ў Савеце Рэспублікі. У 11:30 у "Прэзідэнт-гатэлі" пройдзе сумеснае пасяджэнне рабочай групы Нацсходу па супрацы з парламентам Манголіі. Гэта будзе першы ў гісторыі візіт кіраўніка мангольскай дзяржавы ў Беларусь на найвышэйшым узроўні.
16 кастрычніка міністр замежных спраў Манголіі перадала парламенту законапраект аб ратыфікацыі дагавора аб дружбе і супрацы з Беларуссю, падпісанага ў чэрвені 2024-га.
Лукашэнка наведваў Манголію ў чэрвені 2024 года. Тады былі падпісаныя пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, дарожная карта супрацы і мемарандум аб узаемным прызнанні пасведчанняў кіроўцы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба Лукашэнкі
edited
👁🗨 70 гадоў Венгерскай рэвалюцыі: што яе звязвае з Беларуссю?
Роўна 70 гадоў таму, 23 кастрычніка 1956 года, у Венгрыі пачалося паўстанне супраць камуністычнага рэжыму і савецкага ўплыву. Яно завяршылася менш чым праз два тыдні ваенным умяшаннем СССР, задушэннем пратэсту, жорсткімі рэпрэсіямі і масавым ад’ездам венграў з краіны.
Беларусь, у той час Беларуская ССР, была звязаная з гэтымі падзеямі: яе жыхары служылі ў савецкім войску ў Венгрыі, а прадстаўнікі рэспублікі ў ААН пазней удзельнічалі ў міжнароднай кампаніі па абароне дзеянняў Масквы (БССР разам з Украінскай ССР увайшла ў лік заснавальнікаў ААН у 1945 годзе, хоць абедзве не былі незалежнымі краінамі).
Праз сем дзесяцігоддзяў Венгрыя застаецца адной з нямногіх краін Еўрасаюза, якая захоўвае кантакты з Мінскам, нягледзячы на санкцыі, пiша ў матэрыяле для @pozirkonline Цалак Кахян.
🗝 Без VPN
#эксплэйнер_Позірку
edited
Сума ахвяраванняў на пахаванне памерлага ў Варшаве беларуса Пархаця дасягнула запытаных 30 тыс. злотых, збор працягваецца
Сродкі пойдуць на пахаванне і развітанне ў Варшаве, перавозку цела ў Беларусь, а таксама на помнік і падтрымку блізкіх. Польская паліцыя працягвае вывучаць абставіны смерці, прычыну паведамяць толькі сваякам, якія жывуць у Беларусі.
Пра смерць стала вядома 20 кастрычніка.
Пархаць быў адным з аўтараў "Музыкальной газеты". У 2012 годзе пераехаў у Польшчу, стварыў групу "Беларусы ў Варшаве", працаваў барыста і адкрыў кавярню Temperatura.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
Міліцыя паведаміла пра затрыманне 17-гадовага распрацоўшчыка шкоднаснай праграмы
На замову знаёмага ён напісаў для Android траян Mamont — той самы, што апошнія гады актыўна хадзіў па СНД праз Telegram пад выглядам файлаў "Ты на фота" ці "Відэа ДТЗ".
Праграма выкрадала SMS, збірала спіс усталяваных праграм, перадавала звесткі на знешнія серверы і абыходзіла абарону прылады. Здабытыя даныя ішлі на крадзеж грошай з банкаўскіх рахункаў. Пацярпела больш за 120 чалавек, сумарная шкода — каля 150 тыс. рублёў.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
За два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні
Літва зафіксавала 50 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі: 21 кастрычніка — 31, 22-га — 19. Гэта на 20% больш, чым за папярэднія тры тыдні, прычым з 3 па 19 кастрычніка актыўнасці не было.
☝️Беларуска-латвійскую мяжу нелегалы атакуюць 212 дзён запар. 22 кастрычніка адзначана 39 спробаў. На мяжы з Польшчай было спакойна 34 дні, затым за адзін дзень, 20 кастрычніка, памежная ахова зарэгістравала 8 спробаў. У наступныя двое сутак зноў было без інцыдэнтаў.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 vsat.lrv.lt