У Гродзенскай вобласці міліцыя стралянінай спыніла аўтамабіль — за стырном быў п'яны бяспраўнік Падчас пераследу міліцыянеры неаднаразова патрабавалі спыніцца, але кіроўца не рэагаваў і "віхляючы па праезнай частцы" ствараў пагрозу іншым удзельнікам руху. Пасля папярэджання ў бязлюдным месцы інспектар зрабіў прыцэльныя стрэлы па колах. За стырном аказаўся 48-гадовы мясцовы жыхар без правоў кіравання па стане здароўя. Медагляд паказаў каля аднаго праміле алкаголю. Кіроўца змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, аўтамабіль — на штрафстаянцы. За кіраванне ў нецвярозым стане яму пагражае штраф 200 базавых велічынь (9.000 рублёў). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"