Чатыры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя суткі, МНС зноў паменшыла статыстыку смяротнасці на пажарах Гібель людзей з прычыны пажараў зафіксавана ў Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць), Івацэвіцкім (Брэсцкая), Любанскім (Мінская), Буда-Кашалёўскім (Гомельская). З пачатку года, сведчыць зводная табліца на сайце ведамства, на пажарах загінула 425 чалавек (за той жа перыяд 2025 года — 411; +3,4% у гадавым вымярэнні), уключаючы траіх дзяцей (4; -25%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 mchs.gov.by