Лукашэнка зноў запрасіў Такаева ў Беларусь Віншаванні з нагоды нацыянальнага свята — Дня Рэспублікі — накіраваў прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба. “Гэты знамянальны дзень займае асаблівае месца ў гісторыі краіны, сімвалізуючы зацвярджэнне дзяржаўнасці і самастойнага развіцця. Пройдзены за гады незалежнасці шлях стаў сведчаннем стваральнай сілы казахстанцаў, іх згуртаванасці, мудрасці, імкнення да міру і дабрабыту”, — гаворыцца ў віншаванні. Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь “шануе стасункі стратэгічнага партнёрства з Казахстанам, якія з’яўляюцца прыкладам узаемнага даверу і сапраўднай зацікаўленасці ў поспеху адно аднаго”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 holidayua.com