44-гадовага мінчаніна будуць судзіць за “непрыстойныя дзеянні” Аб накіраванні ў суд крымінальнай справы супраць жыхара сталіцы, які абвінавачваецца ў хуліганстве, паведамляе дзяржагенцтва “Мінск-Навіны”. Адзначаецца, што ўначы (дата не ўказана) фігурант справы “гуляў па вуліцах Шчамялёва і Тэслы”. “Непадалёк праходзіла дзяўчына. Зламыснік дагнаў яе, агаліў свой палавы орган і стаў здзяйсняць з ім непрыстойныя дзеянні”, — гаворыцца ў паведамленні. Грамадзянка звярнулася ў міліцыю, пасля чаго мужчына быў затрыманы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 stena.ee (ілюстрацыйны здымак)