Трайное забойства ў Столінскім раёне: распачатая крымінальная справа, пакаранне — да смяротнага Следчы камітэт распачаў справу па ч. 2 арт. 139 КК — забойства дзвюх або больш асоб, учыненае раней судзімым за забойства. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне. Паводле СК, ноччу ў вёсцы Альгомель падчас распівання спіртнога узнік канфлікт. Мужчына нанёс некалькі ўдараў нажом — ад траўмаў тры чалавекi памерлі на месцы. Пасля ён стварыў бачнасць беспарадку, склаў целы побач і схаваўся ў доме знаёмай у той жа вёсцы, дзе яго і затрымалі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Аляксей Кісялеўскі / Следчы камітэт