У Столінскім раёне затрыманы падазраваны ў трайным забойстве Увечары 24 кастрычніка ў вёсцы Альгомель знайшлі целы 64-гадовай пенсіянеркі і двух яе сыноў 37 і 40 гадоў. Падазраванага затрымалі ў той жа вёсцы — гэта 33-гадовы раней судзімы за забойства аднавясковец. Пасля злачынства ён хаваўся ў доме знаёмай. Паводле міліцыі, у дзень забойства мужчына піў разам з пацярпелымі. Падчас застолля ўспыхнуў канфлікт, і госць схапіў нож: спачатку забіў двух братоў, потым іх маці. Каб схаваць сляды, ён стварыў бачнасць беспарадку ў доме, склаў целы побач і знік. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"