Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 6 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
На пажары ў Кобрыне загінуў чалавек
Пажар здарыўся ўвечары 23 кастрычніка ў жылым доме на вул. Тухачэўскага. Паводле прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, да моманту прыбыцця пажарных агонь ужо ахапіў дах дома.
Работнікі МНС выратавалі з небяспечнай зоны гаспадыню і яе ўнука, якіх перадалі медыкам. Да тушэння было прыцягнута чатыры адзінкі тэхнікі МНС.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 Відэа: прэс-служба МНС / стоп-кадр: "Позірк"
Генсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні
Пра гэта заявіў генеральны сакратар кангрэса Мацьё Мары на прэс-брыфінгу ў Страсбургу, адказваючы на пытанне “Позірку”, ці існуе ў рамках кангрэса прастора для ўключэння незалежных беларускіх мясцовых актараў у дыскусіі аб рэгіянальнай бяспецы і будучыні аднаўленні Украіны.
“Я думаю, што гэта цалкам магло б мець месца”,
— сказаў Мары.
Паводле слоў генеральнага сакратара кангрэса, на палях гэтага мерапрыемства ён асабіста назіраў за працэсам каардынацыі “на такім высокім узроўні” паміж Украінай у асобе прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і беларускімі дэмсіламі ў асобе Святланы Ціханоўскай, якія ва ўкраінскай сталіцы сустрэліся ўпершыню.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 Фэйсбук-акаўнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы
edited
Латвія зафіксавала найбольшую за апошнія 13 дзён актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю
Ад пачатку кастрычніка Латвія спыніла 696 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі. Максімальны сутачны паказчык у гэтым месяцы быў зафіксаваны 4 кастрычніка — 95.
Ад пачатку 2026 года памежная служба балтыйскай дзяржавы зарэгістравала крыху менш за 12,4 тыс. такіх спробаў. На латвійскі ўчастак прыпадае 84,7% усёй актыўнасці мігрантаў, зафіксаванай за няпоўныя 10 месяцаў на мяжы Еўрасаюза з Беларуссю (на літоўскі — 12%, польскі — 3,3%).
☝️Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 Cайт урада Латвіі
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 24 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️"Дзяды" — канцэрт-рэквіем Сяргея Чарняка ў Беластоку (Beer4U, ul. Legionowa 14/16, lok. 02, уваход — данат, 19:00)
▪️Імпрэза "Святочны ўраджай" у Мінску (Музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, 13:00)
▪️Прэзентацыя кніг Міколы Дзядка ў Беластоку (Хаб "Новая зямля", ul. Św. Rocha, 5\32, 16:00)
▪️Творчы вечар Аляксандра Улыбіна ў Брэсце (Прастора КАГАРТ, вул. Піянерская, 52, 16:00)
▪️Прэзентацыя кнігі "Калыханка для Мінска" ў Мінску (Музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, 16:00)
▪️Mузычная сустрэча з Андрэем Лугіным у Лондане (52 Penn Road, 17:00)
▪️Цырымонія ўручэння прэміі Анемпадыстава ў Варшаве (Redakcja bar, ul. Marszałkowska 21/25, 16:00)
▪️Батлейка з Маляванычам у Рыме (7+) (Polo Civico dell’Esquilino, Via Galileo Galilei 57, 18:30)
▪️Кніжны клуб у Кракаве абмяркуе Міхася Стральцова (Прастора, ul. Mikołajska 4/6, 18:30)
edited
🌙 Галоўныя навіны 23 кастрычніка:
☝️ Расія і Украіна правялі чарговы абмен ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі
✈️ Праз атаку БПЛА масава адмяняліся і пераносіліся авіярэйсы паміж Масквой і Беларуссю
У парламенце Люксембурга заявілі пра падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў
🏡 За пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць
💸 Грэка-каталіцкая парафія ў Оршы ліквідуецца паводле рашэння віцебскага суда
📷 “Замалёўкі любiмага Віцебску”
Крыніца — Instagram@vitebsk.news24
edited
Еўрапейскія дыпламаты ўшанавалі памяць загінулых вязняў Мінскага гета
Яны наведалі мемарыял "Яма", адкрыты ў памяць пра расстраляных у канцы кастрычніка 1943 года нацыстамі вязняў Мінскага гета.
Падчас акупацыі на тэрыторыі Беларусі было знішчана ад 600 да 800 тыс. яўрэяў — да 90% яўрэйскай абшчыны Беларусі і дэпартаваных у Мінск з іншых рэгіёнаў Еўропы.
☝️ Гета было створана нацыстамі неўзабаве пасля ўварвання ў СССР, было адным з самых вялікіх гета на акупаванай немцамі тэрыторыі СССР і ва Усходняй Еўропе, праз яго прайшло каля 100 тыс. яўрэяў, большасць з іх загінула. Гета было знішчана 21 кастрычніка 1943 года.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі
edited
Шэсць чалавек затрымана ў Літве за кантрабанду цыгарэт з Беларусі
У рамках аперацыі была зладжаная засада каля прыватнага дома ў Кедайняі. Там затрымана чацвёра мужчын, яшчэ двое — на адной з вуліц Кедайняя. Мяркуецца, што яны суправаджалі раней канфіскаваны кантрабандны груз.
Падчас ператрусу ў доме памежнікі канфіскавалі некалькі скрынак з беларускімі цыгарэтамі, верагодна, дастаўленых на тэрыторыю Літвы з дапамогай аэрастатаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 САДМ
edited
Да 3,5 года калоніі-пасялення прыгавораны віноўнік ДТЗ з двума загінулымі ў Буда-Кашалёўскім раёне
Аварыя адбылася ў Буда-Кашалёўскім раёне: кіроўца адцягнуўся ад кіравання, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўто ВАЗ. Кіроўца і пасажыр ВАЗ атрымалі цяжкія траўмы і памерлі на месцы. Суд спагнаў на карысць блізкіх загінулых 70 тыс. рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
За два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8%
9 кастрычніка "Позірк" паведамляў, што Дзяржслужба занятасці спыніла публікацыю звестак аб колькасці працоўных месцаў для замежнікаў. Публікацыі аднавілі 15 кастрычніка — тады прапаноўвалася 16.779 вакансій.
Для параўнання: на 27 верасня — 16.264, на 20 верасня — 15.981, на 13 верасня — 15.420, на 7 верасня — 14.715, на 23 жніўня — 14.576, на 16 жніўня — 13.912, на 31 ліпеня — 4.344. Такім чынам, з 23 жніўня колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася на 22,8%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 kasheloff.ru
edited
СБУ затрымала жыхарку Данецка — ваявала на баку РФ, уехала ва Украіну праз Беларусь для абмену пашпарта
Жанчыну выкрылi ў пункце пропуску Даманава (з беларускага боку Макраны), праз які яна ўязджала ва Украіну. Пасля абмену пашпарта яна планавала адправіцца ў адну з краін Еўрасаюза для пастаяннага пражывання.
Служба бяспекі Украіны паведамляе, што да пачатку поўнамаштабнай вайны жанчына працавала медсястрой у Данецкай абласной клінічна-псіхіятрычнай бальніцы, у канцы лютага 2022 года добраахвотна далучылася да 91-га асобнага стралковага палка 1-га армейскага корпуса Паўднёвай вайсковай акругі РФ, знаходзілася на службе да жніўня 2024-га.
Затрыманую падазраюць у “дзяржаўнай здрадзе, здзейсненай ва ўмовах ваеннага становішча”, ёй пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі з канфіскацыяй маёмасці.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 СБУ
edited
Праз атаку БПЛА масава адмяняліся і пераносіліся авіярэйсы паміж Масквой і Беларуссю
Адменены рэйс "Белавія" B2 957 з Мінска ў Дамадзедава і рэйс "Аэрафлота" SU 1836 з Шарамеццева ў Мінск. Рэйс B2 976 з Шарамеццева вылецеў з затрымкай больш за дзве гадзіны.
Таксама затрыманыя рэйсы "Белавія" B2 977 у Шарамеццева (да 20:55), B2 991 з Гомеля (да 20:45), B2 8106 і B2 8192 з Анталiі (на 4,5 гадзіны і больш за дзве гадзіны адпаведна).
☝️Расавіяцыя ўводзіла часовыя абмежаванні ва ўсіх чатырох маскоўскіх аэрапортах. У Шарамеццева абвяшчалася паветраная трывога, пасажыраў накіроўвалі ў хованкі. Абмежаванні былі знятыя а 17:15.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Белавія"
edited
Урад змяніў правілы прадастаўлення энергарэсурсаў арганізацыям-неплацельшчыкам
Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. Дакумент таксама актуалізаваў Палажэнне аб рэспубліканскай камісіі па кантролі за разлікамі за энергарэсурсы і змяніў парадак узаемадзеяння спажыўцоў і энергазабеспячальных арганізацый.
Вызначаны крытэрыі для арганізацый, да якіх меры па абмежаванні або спыненні падачы энергарэсурсаў могуць быць прыняты толькі паводле рашэння рэспубліканскай камісіі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 hoiniki.gov.by
edited
За пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць
За студзень — верасень 2026 года ў Беларусі пабудавана 27.900 кватэр, што на 23,2% менш, чым за тры кварталы 2021-га, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Гэты паказчык палепшыўся толькі ў Магілёўскай вобласці, дзе за дзевяць месяцаў здадзена ў эксплуатацыю 3.208 кватэр (+45%). У іншых рэгіёнах дынаміка адмоўная.
У іншых рэгіёнах дынаміка адмоўная. Найбольшае зніжэнне зафіксавана ў Мінску — 5.066 (11.798; у 2,3 раза). Далей: Гомельская вобласць — 3.184 (4.387; -27,4%), Гродзенская — 3.165 (3.884; -18,5%), Брэсцкая — 3.936 (4.817; -18,3%), Віцебская — 2.755 (2.616; -5,3%), Мінская — 6.586 (6.597; -0,2%).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 domovita.by
edited
Мытня спыніла незаконны ўвоз з РФ вадкасцяў для электронных цыгарэт на 1 млн рублёў
Пра гэта паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт. Звыш 29 тыс. адзінак вадкасцяў знаходзілася ў грузавым аўтамабілі Iveco, які быў спынены на аўтадарозе ў Віцебскай вобласцi.
Расійская фірма, заяўленая ў накладных у якасці прадаўца, адказала, што вадкасці на адрас беларускага атрымальніка не адпраўляла і суправаджальныя дакументы не афармляла.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ДМК
edited
Грэка-каталіцкая парафія ў Оршы ліквідуецца паводле рашэння віцебскага суда
Пра спыненне дзейнасці парафіі пакрова найсвяцейшай багародзіцы паведамляе katolik.life са спасылкай на Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асобаў.
Адзначаецца, што пасля распачатага ўладамі працэсу перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі засталося 12 грэка-каталіцкіх парафій.
☝️Перарэгістрацыя "найбольш моцна" ўдарыла па Беларускай грэка-каталіцкай царкве, якая "сутыкнулася з беспрэцэдэнтным палітычным ціскам", гаварылася раней у паведамленні ініцыятывы "Хрысціянская візія".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 katolik.life
edited
Лукашенко: Правительству не удалось стабилизировать финансово-хозяйственную деятельность МАЗа
По информации пресс-службы Александра Лукашенко, он потребовал решить вопросы недостаточной загрузки Минского автомобильного завода, кредиторской задолженности, складских запасов.
“Основными актуальными проблемами“ Лукашенко назвал недостаточное порой качество выпускаемой техники и несоблюдение сроков поставок.
👆В сентябре 2026 года на российском рынке было продано 217 новых грузовиков Минского автомобильного завода — на 10,7% меньше, чем в том же месяце 2025-го, говорилось в сообщении российского агентства “Автостат”.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 maz.by
edited
Расія і Украіна правялі чарговы абмен ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі
У беларускім пункце пропуску Новая Гута бакі перадалі адзін аднаму па 270 чалавек.
Гэта адзінаццаты з пачатку года падобны абмен на тэрыторыі Беларусі, дзясяты адбыўся 24 жніўня ў фармаце "10 на 10".
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што "дадому вяртаюцца нацгвардзейцы <...>, а таксама дзевяць грамадзянскіх асоб". Большасць з іх, падкрэсліў кіраўнік украінскай дзяржавы, знаходзіліся ў палоне з 2022 года.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 t.me/V_Zelenskiy_official
Генпрокуратура предложила СК проверить клип российского певца Крида на отрицание “геноцида белорусского народа“
Представитель Генпрокуратуры Дмитрий Брылев отметил, что клип был обнаружен “в ходе мониторинга интернет-ресурсов“. Исполнитель “появился в одежде со стилизованным изображением главного героя фильма “Иди и смотри”.
“Дизайнеры, разработавшие такое изображение, использовали афишу фильма, причем дорисовали портрету главного героя татуировку и пирсинг, а также надпись “Маркировка дистанции”, — сообщил Брылев.
☝️Фильм “Иди и смотри” Элема Климова вышел в 1985 году. Это военная драма о трагедии белорусского народа во время Великой Отечественной войны, основанная на “Хатынской повести” Алеся Адамовича.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Кадр из клипа
Увесь тыдзень на біржавых таргах долар, еўра, юань таннелі, расійскі рубель даражэў
📉 Курс долара знізіўся да 2,946 рубля (-0,28%), еўра — да 3,2997 (-0,64%), юаня — да 4,4188 рубля за 10 (-0,35%).
📈 Расійскі рубель падаражэў да 3,6597 за 100 (+0,38%).
☝️На працоўным тыдні, які адыходзіць, курс долара знізіўся на 1,64% (з 2,995 да 2,946 рубля). Ад пачатку года амерыканская валюта ўмацавалася на 4,33% (з 2,9027 да 3,0285 рубля).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Оборонно-силовая составляющая республиканского бюджета продолжает расти. На национальную оборону в 2027 году планируется направить 5,19 млрд рублей — почти на 15% больше, чем в 2026-м. На судебную власть, правоохранительную деятельность и обеспечение безопасности расходы увеличиваются до 7,47 млрд рублей — на 11,5%.
Увеличение расходов на оборону в сегодняшнем неспокойном мире характерно для многих стран. Беларусь же делает акцент на дополнительных ресурсах для усиления авторитарного контроля над обществом.
Насколько велики аппетиты силовиков и кто среди равных оказывается равнее остальных, разбирается в материале для @pozirkonline экономист Алесь Гудия.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку