На з'ездзе БХД Латушка заклікаў быць не "сумай асобных палітычных адзінак", а "адзінай альтэрнатыўнай сістэмай" Ён заклікаў партыі актыўна ўдзельнічаць у наступных выбарах у Каардынацыйную раду і аб'яднаць высілкі. "Паасобку мы губляем сілу, але калі мы аб'ядноўваем высілкі і каардынуем дзеянні, менавіта тады мы забяспечваем палітычную суб'ектнасць беларускага народа. Мы маем усе магчымасці быць не проста сумай асобных палітычных адзінак, а адзінай і моцнай альтэрнатыўнай сістэмай", — сказаў ён. Старшынёй партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" на з'ездзе абраны палітык і экс-палітвязень Павел Севярынец. Сярод удзельнікаў былі Юрый Губарэвіч, Анатоль Лябедзька, Франак Вячорка, Дзяніс Кучынскі, а таксама дэпутат Еўрапарламента Анджэй Галіцкі і прадстаўнікі хрысціянска-дэмакратычных партый Літвы, Чэхіі і Нарвегіі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"