Сума ахвяраванняў на пахаванне памерлага ў Варшаве беларуса Пархаця дасягнула запытаных 30 тыс. злотых, збор працягваецца Сродкі пойдуць на пахаванне і развітанне ў Варшаве, перавозку цела ў Беларусь, а таксама на помнік і падтрымку блізкіх. Польская паліцыя працягвае вывучаць абставіны смерці, прычыну паведамяць толькі сваякам, якія жывуць у Беларусі. Пра смерць стала вядома 20 кастрычніка. Пархаць быў адным з аўтараў "Музыкальной газеты". У 2012 годзе пераехаў у Польшчу, стварыў групу "Беларусы ў Варшаве", працаваў барыста і адкрыў кавярню Temperatura. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com