Міліцыя паведаміла пра затрыманне 17-гадовага распрацоўшчыка шкоднаснай праграмы На замову знаёмага ён напісаў для Android траян Mamont — той самы, што апошнія гады актыўна хадзіў па СНД праз Telegram пад выглядам файлаў "Ты на фота" ці "Відэа ДТЗ". Праграма выкрадала SMS, збірала спіс усталяваных праграм, перадавала звесткі на знешнія серверы і абыходзіла абарону прылады. Здабытыя даныя ішлі на крадзеж грошай з банкаўскіх рахункаў. Пацярпела больш за 120 чалавек, сумарная шкода — каля 150 тыс. рублёў. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com