Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. Количество угроз инфраструктуре МВД “из внешнего контура“ возросло в 10 раз — Кубраков "В условиях развития современных технологий отмечается рост внешнего деструктивного давления на инфраструктуру МВД", — цитирует министра внутренних дел Ивана Кубракова пресс-служба ведомства. Кубраков отметил, что “значительный рост объема обслуживаемой МВД инфраструктуры повлек увеличение рисков кибератак“. ☝️Сайт МВД, как и часть других сайтов органов госуправления, сейчас недоступен для зарубежных пользователей без VPN. При этом сайты работающих в изгнании негосударственных СМИ подвергаются хакерским атакам, особенно в преддверии важных общественно-политических событий. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Иван Кубраков. Фото: mvd.gov.by

  2. edited

    Два чалавекі загінулі ў ДТЗ на трасе ў Лідскім раёне Сутыкненне аўтамабіляў ВАЗ і "Фольксваген" адбылося на аўтадарозе М-6 Мінск — Гродна, паведаміла ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. Паводле інфармацыі ведамства, аварыя здарылася каля 10-й гадзіны. 75-гадовы кіроўца ВАЗ, які рухаўся з боку Ліды, пры павароце налева ў напрамку вёскі Радзівонішкі не саступіў дарогу 21-гадоваму кіроўцу "Фольксвагена", які ехаў з боку Гродна ў напрамку Ліды. Кіроўца ВАЗа загінуў на месцы. Яго пасажырку даставілі ў бальніцу, аднак выратаваць яе не ўдалося. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 grodno.mvd.gov.by

  3. edited

    Лукашенко раскритиковал работу предприятия “Штадлер Минск“ “Не буду подробно останавливаться на истории этой компании в нашей стране и обещаниях собственников, которые пока не выполнены, — сказал политик. — Картина такова, что на сегодняшний день работа акционерного общества “Штадлер Минск“ не приносит должных результатов“. Лукашенко поручил Комитету госконтроля разобраться в ситуации. По мнению оратора, у правительства и Минского облисполкома нет видения перспектив развития предприятия. ☝️В августе прошлого года швейцарская компания “Штадлер” опровергла информацию о подписании контракта с Белорусской железной дорогой на поставку поездов и заявила, что “полностью соблюдает санкции, введенные в отношении Беларуси”. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Архивное фото: bsut.by

  4. edited

    За мінулыя суткі на пажарах загінулі тры чалавекі, яшчэ адзін памёр у бальніцы ад атрыманых раней апёкаў Смяротныя выпадкі зафіксаваныя на пажарах у аграгарадку Падлессе Ляхавіцкага раёна, у пасёлку Гулевіцкі Капыльскага раёна і ў Жодзіне, вынікае са звестак МНС Яшчэ адна ахвяра агню — жанчына 1962 г.н., якая памерла ў бальніцы ад апёкаў, атрыманых 20 кастрычніка падчас пажару ў аграгарадку Заводская Слабада Магілёўскага раёна. ☝️З пачатку года, як сведчыць табліца на сайце ведамства, на пажарах загінула 422 чалавекі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 unsplash.com

  5. Президент Мозамбика заинтересован в “существенном укреплении“ экономических связей с Беларусью — МИД Об этом сообщила пресс-служба МИД Беларуси по итогам церемонии вручения верительных грамот послом в Зимбабве и Мозамбике по совместительству Юрием Николайчиком. МИД Беларуси сообщил, что Николайчик и президент Мозамбика Даниэль Франсишку Шапу обсудили сотрудничество в механизации сельского хозяйства, обеспечении продовольственного суверенитета Мозамбика, энергетике, цифровизации и безопасности. Собеседники обсудили подготовку официального визита Шапу в Беларусь. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 flagi.in.ua

  6. У лесе на тэрыторыі Гомельскай вобласці затрыманы мінчанін з кілаграмам псіхатропу Затрыманне 24-гадовага жыхара Мінска праведзена пры сілавой падтрымцы байцоў САХР унутраных войскаў МУС. У схованках выявілі і канфіскавалі кілаграм асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС, паведаміла прэс-служба МУС. Паведамляецца, што следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны збыт наркотыкаў. Падазраванаму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. ☝️Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com

  7. У Польшчы канфіскавана 21 тыс. пачкаў цыгарэт, перапраўленых на метэазондах Кошт знойдзенай у Люблінскім і Седлецкім паветах кантрабанды ацэнены больш чым у 433 тыс. злотых, паведаміла ўчора Памежная ахова Польшчы. 15 кастрычніка ў Любартуве знайшлі восем скруткаў з цыгарэтамі, абгорнутых чорнай стрэйч-плёнкай, агульным коштам больш за 247 тыс. злотых. 16 кастрычніка ў Люблінскім павеце выявілі два скруткі, прымацаваныя да напоўненых газам метэаралагічных шароў. Там былі цыгарэты на 62 тыс. злотых. У той жа дзень ў Бяла-Падляску знайшлі груз з цыгарэтамі коштам больш за 123 тыс. злотых. Па ўсіх выяўленых выпадках распачата расследавання. Працягваюцца дзеянні па ўстанаўленні абставінаў кантрабанды. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 nadbuzanski.strazgraniczna.pl

  8. edited

    Грамадзянка Беларусі аштрафаваная ў Расіі за спробу падкупіць службовую асобу калоніі Суд у Каўрове Уладзімірскай вобласці РФ аштрафаваў на 150 тыс. расійскіх рублёў грамадзянку Беларусі за дачу хабару супрацоўніку папраўчай калоніі, дзе адбывае пакаранне яе сын, паведамляе “АиФ-Владимир“. Адзначаецца, што жанчына перадала выканаўцу абавязкаў намесніка начальніка калоніі 200 еўра і прадукты харчавання, разлічваючы дамагчыся пераводу сына ў іншы атрад. Сын жанчыны адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 6 у пасёлку Мелехава Каўроўскай муніцыпальнай акругі. Ён паскардзіўся ў лісце маці на ўмовы ўтрымання і папрасіў дапамагчы з пераводам. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) bankstoday.net

  9. edited

    У Польшчы два грамадзяніны Беларусі арыштаваныя па абвінавачванні ў кантрабандзе наркотыкаў Раённы суд у Еленя-Гуры ўжыў часовы арышт у дачыненні да двух грамадзян Беларусі (23-гадовага мужчыны і 24-гадовай жанчыны), якія былі затрыманы пры спробе завезці ў краіну наркотыкі, паведаміла мясцовая пракуратура. Арыштаваным прад’яўленыя абвінавачванні у злачынстве, якое тычыцца значнай колькасці наркотыкаў. Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 30 гадоў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com

  10. МУС: У Астравецкім раёне 65-гадовы мужчына адкрыў агонь па міліцыянтах і быў ліквідаваны 65-гадовы жыхар вёскі Старая Рудня Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці быў “ліквідаваны” (міліцэйская фармулёўка) пасля таго, як адкрыў агонь па праваахоўніках, паведаміла раніцай прэс-служба МУС. У міліцыю паступілі звесткі, што мужчына захоўвае незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу і пагражае ёй суседзям. Да яго выехалі супрацоўнікі міліцыі і атрада спецыяльнага прызначэння “Цыклон“. Як сцвярджаецца ў рэлізе, мужчына здзейсніў узброены супраціў і стрэліў у супрацоўнікаў. Вайскоўцы спецпадраздзялення стрэлілі ў адказ. Пры аглядзе дома выяўленая самаробная зброя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэазапіс: МУС / стоп-кадр: "Позірк"

  11. Сябры памерлага ў Варшаве беларуса Сяргея Пархаця збіраюць 30 тыс. злотых на пахаванне Сябры і блізкія памерлага ў Варшаве 50-гадовага беларуса Сяргея Пархаця (псеўданім Ян Памедор Рэуцкі) абвясцілі збор сродкаў на развітанне з ім, перавозку цела і пахаванне ў Беларусі. Яны просяць 30 тыс. злотых, ужо сабрана 19 тыс. “На чужыне асабліва востра адчуваеш сыход кожнага нашага, то развітаемся з ім годна”, — гаворыцца ў паведамленні. Пархаць быў адным з аўтараў “Музыкальной газеты”, якая выдавалася ў Мінску. У 2012 годзе ён пераехаў у Польшчу, дзе стварыў у “Фэйсбуку“ суполку “Беларусы ў Варшаве”. Рэуцкі таксама працаваў барыста і адкрыў у Варшаве кавярню Temperatura. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Facebook Pamedor Reuckij

  12. edited

    “Вясна”: У кастрычніку КДБ выключыў са спісу “тэрарыстаў” трох чалавек, з траўня — 40 Як адзначае праваабарончы цэнтр “Вясна“, гаворка ідзе пра Іллю Смалюгу, Мікалая Амельчанку і Кацярыну Джыга. Паводле звестак праваабаронцаў, усяго з траўня з пераліку выключана 40 чалавек. “Большасць вядомых выпадкаў звязана з былымі палітвязнямі, якіх асудзілі за каментары ў інтэрнэце, выказванні супраць уладаў або дзеянні падчас пратэстаў. Частку з іх вызвалілі па памілаванні яшчэ ў 2024 годзе, але са “спісу тэрарыстаў“ прыбралі толькі сёлета“, — гаворыцца ў каментары “Вясны“. ☝️У верасні і кастрычніку 2026 года КДБ унёс у “пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці“, 16 чалавек, выключыў са спісу — 19. Цяпер у “спісе тэрарыстаў” 1.476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN

  13. edited

    У парламенце Люксембурга заявілі пра падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў Люксембург “адказны за падтрымку імкнення беларусаў да дэмакратычнай будучыні“. Пра гэта учора заявіў віцэ-спікер Палаты дэпутатаў Андрэ Баўлер падчас абмену думкамі паміж парламентарыямі і лідарам дэмакратычных сіл Беларусі Святланай Ціханоўскай. Як адзначае прэс-служба заканадаўчага органа, Люксембург падтрымлівае беларусаў, якія былі “вымушаныя пакінуць [сваю] краіну, і тых, хто імкнецца да дэмакратычнай будучыні“. Парламентарыі праз сваю дэлегацыю ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы “абавязаліся падтрымліваць палітычны дыялог з апазіцыйнымі сіламі, а таксама з праваабаронцамі, незалежнымі СМІ і грамадзянскай супольнасцю Беларусі“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Святлана Ціханоўская і яе галоўны дарадца Франак Вячорка ў парламенце Люксембурга. Фота: chd.lu

  14. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 23 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️ Эміль Зянько ў Вільнюсе (Zołak Micro Art Residence, 19:00) ▪️Ноч паэтаў у Ізраілі (запаведнік Эйн Афэк у Кір’ят-Бяліку, 08:00) ▪️Імпрэза "У госці да зубра" ў Гродне" (Новы замак, 14:00) ▪️Прэзентацыя віртуальнага яўрэйскага музея Беларусі ў Н’ю-Ёрку (Kvartira Books, 19:30) ▪️Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску (скульптурны дворык музея Азгура, 19:00) ▪️"Бардаўская восень" у Бельску-Падляшскім (Бельскі дом культуры, 19:00) ▪️Фестываль незалежнай беларускай культуры "Жывіца" ў Вроцлаве (розныя лакацыі, 19:00) ▪️Дыскусія "Соймікі: праз выбары да дзеянняў і вынікаў!" у Беластоку (Chill Time Coffee, 17:00)

  15. edited

    🌙 Галоўныя навіны 22 кастрычніка: 🪂 За восеньскі прызыў на тэрміновую службу ў войскі плануецца накіраваць 10 тысяч чалавек 🇸🇪 Швецыя вывучае магчымасць адмовы ў выдачы віз беларускім спартсменам 🔫 Міністры абароны Беларусі і РФ ухвалілі задуму аператыўных вучэнняў "Шчыт Саюза — 2027" 🛸 Губернатар Бранскай вобласці паведаміў пра другога за дзень пацярпелага ад удару дрона беларуса 🇸🇰 Павел Латушка "глыбока расчараваны" тым, што прэзідэнт Славакіі прыняў граматы ў пасла рэжыму Лукашэнкі 📷 Вавёрка ў Віцебску жадае ўсім дабра і пазітыўнага настрою, крыніца — threads.com/@murachovandrey69

  16. edited

    На мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў На беларуска-літоўскай мяжы працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз штодзённых даных Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ). З 3 па 19 кастрычніка САДМ не адзначала спробаў незаконнага пранікнення на тэрыторыю краіны. 20 кастрычніка зафіксавана 2 спробы, 21-га — 31. За тры тыдні месяца паводле падлікаў “Позірку“, зарэгістравана 73 спробы парушэння літоўскай мяжы з боку Беларусі, з пачатку 2026 года — 1.732, што на 4,9% перавышае паказчык за ўвесь 2025 год, і на 72,9% — за ўвесь 2024-ы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 vsat.lrv.lt

  17. Камандуючым Заходнім аператыўным камандаваннем прызначаны былы кіраўнік Сіл спецыяльных аперацый Новыя кадравыя прызначэнні зрабіў Аляксандр Лукашэнка ва Узброеных сілах Беларусі. Змены закранулі кіраўніцтва Сіл спецыяльных аперацый (ССА), а таксама Заходняга і Паўночна-Заходняга аператыўных камандаванняў. Палкоўнік Уладзімір Сафонаў прызначаны камандуючым ССА. Да гэтага ён займаў пасаду начальніка штаба — першага намесніка камандуючага гэтымі сіламі. На яго месца прызначаны палкоўнік Дзмітрый Варашылаў. Раней ён камандаваў 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадай. Палкоўнік Аляксандр Ільюкевіч, які дагэтуль камандаваў ССА, будзе камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 gusar.by

  18. Кіраўнік мясакамбіната ў Віцебскай вобласці затрыманы пры атрыманні хабару Пра затрыманне 44-гадовага жыхара Барысава, які кіруе прадпрыемствам па перапрацоўцы мясной прадукцыі ў Віцебскай вобласці, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў. Паводле інфармацыі ведамства, затрыманне здзейснілі супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі пры сілавой падтрымцы АМАПа непасрэдна падчас атрымання кіраўніком хабару. Як сцвярджае МУС, фігурант забяспечыў камерцыйнай арганізацыі перамогу ў працэдуры закупкі транспартных паслуг для патрэбаў мясакамбіната. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷(ілюстрацыйнае) АНТ

  19. edited

    Лукашэнка заявіў міністру абароны РФ, што на фоне выканання ўсіх абавязацельстваў перад Масквой у Беларусі няма ворагаў на Захадзе У Мінска і Масквы ёсць “нямала пытанняў [у вайсковай сферы], якія неабходна абмеркаваць“. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка на сустрэчы ў Мінску з міністрам абароны Расіі Андрэем Белавусавым. “Усе нашыя абавязацельствы з расійскага боку для Беларусі, з боку Беларусі да Расіі мы выконваем. Нашы праціўнікі (ворагаў пакуль, напэўна, у нас тут асабліва няма на Захадзе) пра гэта ведаюць, яны ж бачаць“, — цытуе палітыка яго прэс-служба. Лукашэнка падзякаваў Расіі за падтрымку сумеснай групоўкі, сфарміраванай у рамках АДКБ на заходнім напрамку. Паводле яго слоў, беларускае войска “выконвае сваю ролю”. Ён лічыць, што ў Масквы няма прычын перажываць з нагоды абавязацельстваў Мінска “па ахове межаў Саюзнай дзяржавы”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 стоп-кадр: "Позірк"

  20. edited

    Беларусь будет учитывать жесткий подход Парижа к усмирению беспорядков Об этом 22 октября заявил пресс-секретарь Министерства иностранных дел Руслан Варанков. Так он ответил на вопрос госСМИ об отношении белорусской стороны к попыткам Парижа представить ситуацию с протестами как внутреннее дело Франции. “Беларусь не вмешивается во внутренние дела Франции и не испытывает в этом ни малейшей потребности. Мы оцениваем ситуацию и, как любое государство, вправе высказываться на международных площадках, в мандат которых входят эти вопросы. Говоря прямо, что нам нравится, а что — нет“, — заявил Варанков. По его словам, проблема заключается в том, что граница между “своими“ и “чужими“ смещается в зависимости от страны и обстоятельств, а не от принятых обязательств. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 mfa.gov.by

  21. Older posts