Камандуючым Заходнім аператыўным камандаваннем прызначаны былы кіраўнік Сіл спецыяльных аперацый Новыя кадравыя прызначэнні зрабіў Аляксандр Лукашэнка ва Узброеных сілах Беларусі. Змены закранулі кіраўніцтва Сіл спецыяльных аперацый (ССА), а таксама Заходняга і Паўночна-Заходняга аператыўных камандаванняў. Палкоўнік Уладзімір Сафонаў прызначаны камандуючым ССА. Да гэтага ён займаў пасаду начальніка штаба — першага намесніка камандуючага гэтымі сіламі. На яго месца прызначаны палкоўнік Дзмітрый Варашылаў. Раней ён камандаваў 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадай. Палкоўнік Аляксандр Ільюкевіч, які дагэтуль камандаваў ССА, будзе камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 gusar.by