У лесе на тэрыторыі Гомельскай вобласці затрыманы мінчанін з кілаграмам псіхатропу Затрыманне 24-гадовага жыхара Мінска праведзена пры сілавой падтрымцы байцоў САХР унутраных войскаў МУС. У схованках выявілі і канфіскавалі кілаграм асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС, паведаміла прэс-служба МУС. Паведамляецца, што следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны збыт наркотыкаў. Падазраванаму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. ☝️Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com