Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 6 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
edited
Дзевяць банкаў у Беларусі анансавалі змены ў правілах абслугоўвання і новыя паслугі для кліентаў
Сярод ключавых: "Альфа Банк" з 25 лістапада ўводзіць забарону на пералічэнні на карысць дзяржаўных латарэй для непаўналетніх і асоб з абмежаваннем на азартныя гульні.
"Банк БелВЭБ" дадаў магчымасць запыту індывідуальнага курсу валют у чаце прыкладання (ад $3 тыс.), а "Банк Рашэнне" з 16 лістапада закрые неактыўныя бягучыя рахункі фізасоб без картак. "МТБанк" з 23 лістапада ўводзіць камісію 1,5% за пераводы на карткі шэрагу замежных банкаў і 80 рублёў за разгляд спрэчных сітуацый праз плацежныя сістэмы, а "Сбер Банк" запусціў плацяжы ў АРІП на адрас рассійскіх сэрвісаў з канвертацыяй па курсе Нацбанка +6%.
✅ Падрабязнасці
📷 eor.by
edited
Рыбаков анонсировал новую поставку калия в США и визит в Минск американской делегации без конкретной даты
Вероятность новых визитов делегации США в Минск и очередной поставки калия из Беларуси в США подтвердил постоянный представитель Беларуси в ООН Валентин Рыбаков 22 октября в Минске после встречи с Александром Лукашенко.
Как пишут госСМИ, Рыбаков, отвечая на вопрос, ожидать ли в ближайшее время продолжения визитов в Минск американской делегации, сказал:
“Обязательно ждать. Но об этом пока рано говорить”.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 belaruskali.by
edited
Павел Латушка "глыбока расчараваны" тым, што прэзідэнт Славакіі прыняў граматы ў амбасадара рэжыму Лукашэнкі
Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заявіў пра "глыбокае расчараванне" фактам прыняцця прэзідэнтам Славакіі Петарам Пелегрыні даверчых лістоў у амбасадара рэжыму Лукашэнкі Ігара Фісенкі.
"Для мяне як беларуса рукасцісканне з прадстаўніком міжнароднага злачынца непрымальнае",
— падкрэсліў палітык.
Латушка зазначыў, што ў той час, калі ў Беларусі працягваюцца беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, узнаўленне кантактаў з рэжымам супярэчыць дэмакратычным каштоўнасцям і прынцыпам ЕС. Ён выказаў спадзяванне, што Славакія не забудзе ўрокі сваёй недаўняй гісторыі ў барацьбе з таталітарызмам.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Губернатор Брянской области сообщил о втором за день пострадавшем от удара дрона белорусе
Еще об одном пострадавшем от удара дрона белорусе сообщил губернатор Брянской области (Россия) Егор Ковальчук в своем телеграм-канале.
“Около села Деменка Новозыбковского городского округа в результате взрыва беспилотника ранен водитель грузового автомобиля. Медики оказали пострадавшему необходимую помощь, назначено амбулаторное лечение”,
— написал российский чиновник.
Ковальчук также заявил, что белорус “пострадал от атак ВСУ”.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 U.S. Army / NARA (public domain)
edited
☝️"Аналітыка ад Позірку". Аляксандр Лукашэнка падае Вашынгтону сігнал, што застаецца ў гульні і разлічвае на працяг дыялогу, нягледзячы на замінку ў перамовах і нявырашанае пытанне з размарожваннем сродкаў за калій у амерыканскім банку.
Пры гэтым кіраўнік рэжыму спрабуе вытаргаваць у каманды Дональда Трампа як мага больш, у тым ліку спадзяецца, што Вашынгтон націсне на Еўропу, каб тая змякчыла санкцыі.
Аднак сітуацыя для Мінска ўскладняецца тым, што Расія можа перахапіць ініцыятыву: Уладзімір Пуцін ужо прапанаваў Штатам буйныя пастаўкі ўласных угнаенняў, піша ў матэрыяле для @pozirkonline палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
На біржавых таргах чацвёрты дзень запар даражэе толькі расійскі рубель
📉 Курс долара знізіўся да 2,9543 рубля (-0,57%), юаня — да 4,4341 за 10 (-0,52%), еўра — да 3,3210 (-0,37%).
📈 Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,6460 за 100 (+0,57%).
☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара знізіўся на 0,97% (з 3,0392 да 3,0098 рубля), затое цягам года ён вырас на 4,33% (з 2,9027 да 3,0285 рубля).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Vardan Papikyan / unsplash.com
edited
Мінск хоча выкарыстоўваць "аўтарытэт і магчымасці" ЗША для ўплыву на ЕС у беларускім пытанні
Пра магчымасці Злучаных Штатаў Амерыкі ўздзейнічаць на краіны Еўрапейскага саюза ў інтарэсах Беларусі заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў.
ЗША, паводле яго слоў, могуць паўплываць на дзяржавы ЕС, каб "нейкія пытанні" беларускага "ўзаемадзеяння з еўрапейскімі дзяржавамі развіваліся ў больш пазітыўным рэчышчы".
☝️Пасля вяртання Дональда Трампа ў Белы дом на пачатку 2025 года актывізаваліся публічныя кантакты прадстаўнікоў ЗША і беларускіх уладаў. Па іх выніках пачалі выходзіць на волю групы палітвязняў. З боку Злучаных Штатаў была знятая частка санкцый.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 cottonbro studio / pexels.com
edited
Грамадзянін Беларусі затрыманы ў Польшчы па справе аб кантрабандзе цыгарэт з дапамогай метэазондаў
Пяцёра чалавек, сярод якіх адзін грамадзянін Беларусі, былі затрыманыя ў апошнія дні супрацоўнікамі Падляскага аддзела Памежнай аховы Польшчы.
Прэс-служба ведамства паведаміла, што падчас аператыўных мерапрыемстваў былі выяўленыя нелегальныя цыгарэты ацэначным коштам больш за 820 тыс. злотых.
☝️Паведамляецца, што з пачатку 2026 года супрацоўнікі Падляскага аддзела Памежнай аховы затрымалі агулам 47 чалавек, якія падазраюцца ў такой кантрабандзе.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае відэа: Памежная ахова Польшчы / стоп-кадры і калаж: "Позірк"
edited
Беларусь выконвае дамоўленасці з ЗША, заявіў Лукашэнка і заклікаў да таго ж амерыканцаў
Палітык выказаўся на гэты конт ў Мінску, заслухоўваючы даклад пра вынікі працы ў рамках перамоўнага працэсу з ЗША.
Паводле інфармацыі яго прэс-службы, на сустрэчы прысутнічалі прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, генпракурор Дзмітрый Гара, старшыня КДБ Іван Церцель, міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў і пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.
“Мы са свайго боку свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам, — заявіў Лукашэнка. — Тады было сказана дэлегацыі, што вельмі хацелася б, каб і амерыканцы ў гэтым плане на 100% выконвалі дамоўленасці”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Лукашэнкі
Прэзідэнт Алжыра пацвердзіў намер наведаць Беларусь, заяўляе МЗС
Пра гэта было заяўлена 21 кастрычніка на сустрэчы Абдэльмаджыда Тэбуна з беларускім амбасадарам пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Адзначаецца, што бакі таксама абмеркавалі “графік будучых мерапрыемстваў на найвышэйшым і высокім узроўнях, уключаючы запланаваныя візіты ў Беларусь міністра знешняга гандлю і садзейнічання экспарту, міністра прамысловасці і міністра аховы здароўя Алжыра”.
“Прэзідэнт Алжыра выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў па стварэнні вытворчасцей энерганасычаных трактароў, пасажырскай тэхнікі, збожжасушыльных комплексаў, дзіцячага харчавання, а таксама ў развіцці ўзаемадзеяння ў сферах фармацэўтыкі і адукацыі", — заяўляе МЗС.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэзідэнт Алжыра Абдэльмаджыд Тэбун. Архіўнае відэа: Euronews / стоп-кадр: "Позірк"
Беларускі і брытанскі дыпламаты абмеркавалі перспектывы двухбаковай супрацы — МЗС Беларусі
У Мінску сустрэліся намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта і часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі Уільям Лонгхёрст, паведаміла прэс-служба беларускага МЗС.
Лонгхёрст прызначаны павераным у справах Вялікабрытаніі ў Беларусі 16 чэрвеня 2026 года. 31 ліпеня ён уручыў даверчыя граматы міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову.
Як паведамляў “Позірк“, 22 жніўня брытанскі дыпламат апублікаваў першы відэазварот да беларусаў на рускай мове і прызнаўся, што пакуль ведае толькі два беларускія словы — “прывітанне” і “дзякуй”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Лонгхёрст і Сякрэта (злева направа). Фота: прэс-служба МЗС
edited
У Мінску ўтойванне кантакту ката з кажаном стварыла пагрозу для заражэння шаленствам
Больш за 10 урачоў і асістэнтаў ветэрынарнай клінікі "Доктар Вет" шпіталізаваныя і праходзяць экстраную вакцынацыю, паведамляецца на старонцы ўстановы ў "Інстаграме".
"Кот паступіў з паралічам задніх лап і прыгнечаным станам", — гаворыцца ў паведамленні. Пасмяротнае даследаванне паказала, што жывёла памерла ад шаленства. Гаспадары, як высветлілася, прамаўчалі пра кантакт ката з кажаном.
За першую палову 2026 года ў арганізацыі аховы здароўя пасля кантакту з шалёнымі жывёламі звярнуліся 302 чалавекі, паведамляла 24 верасня прадстаўніца Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анастасія Ляшкевіч.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) Amber Kipp / unsplash.com
edited
Министры обороны Беларуси и РФ одобрили замысел оперативных учений “Щит Союза — 2027“
Виктор Хренин (на фото справа) назвал эти учения главным мероприятием по подготовке вооруженных сил Беларуси и России в следующем году, подчеркнув, что они будут носить “исключительно оборонительный характер“.
Его российский коллега Андрей Белоусов заявил, что “совместная оперативная и боевая подготовка войск остается приоритетным направлением“ взаимодействия двух стран.
С 2011 года учения “Щит Союза“ проводятся раз в четыре года на территории России. Лишь в 2006 году маневры проводились в Беларуси.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 пресс-служба Минобороны Беларуси
edited
Украіна і РФ зноў абмяняліся целамі загінулых на тэрыторыі Беларусі
Беларускія дзяржСМІ адзначаюць, што гэтым разам расійскі бок перадаў 252 целы загінулых украінскіх вайскоўцаў, украінскі — 25 целаў расійскіх вайскоўцаў.
Як і раней, абмен адбыўся ў беларускім пункце пропуску Новая Гута ў Гомельскай вобласці.
Сёлета большасць вядомых абменаў целамі загінулых праходзіла праз беларускую тэрыторыю. Публічна пацверджаныя — 9 красавіка, 15 траўня, 18 чэрвеня, 16 ліпеня, 13 жніўня і 17 верасня — адбыліся на беларуска-ўкраінскай мяжы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае фота: progomel.by
Улады Беларусі нацэленыя на “сур’ёзныя стасункі” з М’янмай — Лукашэнка
"Паміж краінамі існуюць у тым ліку сур’ёзныя “эканамічныя асновы <…> паспяховай супрацы ў будучыні”, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй парламента М’янмы Аун Лін Двэ.
“Проста трэба не губляць час, а рухацца наперад, — цытуе палітыка яго прэс-служба. — Да гэтага нас падштурхоўвае бурнае развіццё міжнародных стасункаў. Гэтага патрабуе абстаноўка”.
☝️Кіраўнік М’янмы — лідар хунты, які ўзначаліў ваенны пераварот у 2021 годзе, у выніку якога быў зрынуты дэмакратычна абраны ўрад дзяржаўнага саветніка Аун Сан Су Чжы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Найп'іда — сталіца М'янмы. Архіўнае відэа: ютуб-канал Unthinkable Build / стоп-кадр: "Позірк"
Хрэнін: Баявыя магчымасці рэгіянальнай групоўкі Беларусі і РФ падвышаюцца за кошт узаемных паставак узбраенняў
Пра гэта міністр абароны Беларусі заявіў ў Мінску на пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і РФ.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага ваеннага ведамства, Мінск і Масква перайшлі да практычнай рэалізацыі праграмы стратэгічнага партнёрства ў вайсковай галіне. План двухбаковай ваеннай супрацы на 2026 год уключае больш за 160 сумесных мерапрыемстваў.
Беларускі міністр адзначыў, што падрыхтоўка войскаў будуецца “з улікам сучаснага характару ўзброенай барацьбы” і падкрэсліў значнасць стратэгічнага партнёрства Беларусі і РФ у кантэксце ваенна-палітычнай абстаноўкі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Тры баявыя блокі ракеты комплексу "Піянер" — аднаго з папярэднікаў "Арэшніка". Фота: Leonidl / Wikimedia Commons
edited
У Бранскай вобласці РФ беларус пацярпеў у выніку ўдару дрона па фуры — СМІ
Здарэнне адбылося ранкам ў Жукаўскім раёне Бранскай вобласці, паведамляе расійскае агенцтва ТАСС са спасылкай на беларускае Міністэрства замежных спраў.
Адзначаецца, што мужчына шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне Жукаўскай міжраённай бальніцы. Пагрозы яго жыццю няма.
👆8 кастрычніка ў Бранскай вобласці РФ у выніку атакі БПЛА на грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй была цяжка параненая беларуска, ёй спатрэбілася хірургічнае ўмяшанне. Генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу, а МЗС ўручыла ноту пратэсту паверанаму ў справах Украіны.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) прэс-служба СК
edited
За мінулыя суткі ад агню загінула два чалавекі, ад пачатку года — 418
Паводле інфармацыі МНС, 21 кастрычніка ў згарэлым доме былі знойдзеныя целы гаспадыні 1968 года нараджэння, а таксама пенсіянера 1961 г.н., які жыў разам з ёй.
Ад пачатку года, сведчыць зводная табліца на сайце ведамства, на пажарах загінула 418 чалавек (за той жа перыяд 2025 года — 407), траўмавана — 539 (480), выратавана — 437 (338).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Raquel Raclette / unsplash.com
Латвія правярае паходжанне ўсяго збожжа, якое ўвозіцца з Беларусі і РФ
Гэта робіцца з верасня 2026 года для таго, каб высветліць, ці не паходзіць яно з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны, заявіла генеральны дырэктар Службы дзяржаўных даходаў Байба Шмітэ-Роке.
Калі лабараторыя пацвердзіць, што месцам паходжання збожжа з’яўляюцца акупаваныя РФ тэрыторыі Украіны, пра гэта будуць праінфармаваныя атрымальнікі прадукцыі, а ў Латвія можа абмежаваць дзейнасць канкрэтнага перавозчыка.
☝️Гендырэктар СДД адзначыла, што за 9 месяцаў гэтага года аб’ём транзіту збожжа з РФ і Беларусі быў у 2,7 раза большы, чым летась. Пры гэтым колькасць збожжавых, якія ўвозяцца транзітам з Беларусі, вырасла шматкроць.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Проект бюджета, который предлагается на 2027 год, имеет свои особенности. Правительство рассчитывает собрать 58,9 млрд рублей — на 8,3%, больше, чем планировалось на 2026-й.
Чиновники рассчитывают увеличить налоги сразу на 13,6%. Доходы от внешнеэкономической деятельности вырастят незначительно. При этом на 21% снизится внешняя финансовая поддержка.
Где еще правительство хочет найти деньги, сколько и на что их потратить, пишет в своем материале для @pozirkonline экономист Алесь Гудия.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку