Сябры памерлага ў Варшаве беларуса Сяргея Пархаця збіраюць 30 тыс. злотых на пахаванне Сябры і блізкія памерлага ў Варшаве 50-гадовага беларуса Сяргея Пархаця (псеўданім Ян Памедор Рэуцкі) абвясцілі збор сродкаў на развітанне з ім, перавозку цела і пахаванне ў Беларусі. Яны просяць 30 тыс. злотых, ужо сабрана 19 тыс. “На чужыне асабліва востра адчуваеш сыход кожнага нашага, то развітаемся з ім годна”, — гаворыцца ў паведамленні. Пархаць быў адным з аўтараў “Музыкальной газеты”, якая выдавалася ў Мінску. У 2012 годзе ён пераехаў у Польшчу, дзе стварыў у “Фэйсбуку“ суполку “Беларусы ў Варшаве”. Рэуцкі таксама працаваў барыста і адкрыў у Варшаве кавярню Temperatura. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Facebook Pamedor Reuckij