У Польшчы два грамадзяніны Беларусі арыштаваныя па абвінавачванні ў кантрабандзе наркотыкаў Раённы суд у Еленя-Гуры ўжыў часовы арышт у дачыненні да двух грамадзян Беларусі (23-гадовага мужчыны і 24-гадовай жанчыны), якія былі затрыманы пры спробе завезці ў краіну наркотыкі, паведаміла мясцовая пракуратура. Арыштаваным прад’яўленыя абвінавачванні у злачынстве, якое тычыцца значнай колькасці наркотыкаў. Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 30 гадоў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com