Кіраўнік мясакамбіната ў Віцебскай вобласці затрыманы пры атрыманні хабару Пра затрыманне 44-гадовага жыхара Барысава, які кіруе прадпрыемствам па перапрацоўцы мясной прадукцыі ў Віцебскай вобласці, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў. Паводле інфармацыі ведамства, затрыманне здзейснілі супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі пры сілавой падтрымцы АМАПа непасрэдна падчас атрымання кіраўніком хабару. Як сцвярджае МУС, фігурант забяспечыў камерцыйнай арганізацыі перамогу ў працэдуры закупкі транспартных паслуг для патрэбаў мясакамбіната. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷(ілюстрацыйнае) АНТ