На мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў На беларуска-літоўскай мяжы працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз штодзённых даных Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ). З 3 па 19 кастрычніка САДМ не адзначала спробаў незаконнага пранікнення на тэрыторыю краіны. 20 кастрычніка зафіксавана 2 спробы, 21-га — 31. За тры тыдні месяца паводле падлікаў “Позірку“, зарэгістравана 73 спробы парушэння літоўскай мяжы з боку Беларусі, з пачатку 2026 года — 1.732, што на 4,9% перавышае паказчык за ўвесь 2025 год, і на 72,9% — за ўвесь 2024-ы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 vsat.lrv.lt