За мінулыя суткі на пажарах загінулі тры чалавекі, яшчэ адзін памёр у бальніцы ад атрыманых раней апёкаў Смяротныя выпадкі зафіксаваныя на пажарах у аграгарадку Падлессе Ляхавіцкага раёна, у пасёлку Гулевіцкі Капыльскага раёна і ў Жодзіне, вынікае са звестак МНС Яшчэ адна ахвяра агню — жанчына 1962 г.н., якая памерла ў бальніцы ад апёкаў, атрыманых 20 кастрычніка падчас пажару ў аграгарадку Заводская Слабада Магілёўскага раёна. ☝️З пачатку года, як сведчыць табліца на сайце ведамства, на пажарах загінула 422 чалавекі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 unsplash.com