Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
edited

У парламенце Люксембурга заявілі пра падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў Люксембург “адказны за падтрымку імкнення беларусаў да дэмакратычнай будучыні“. Пра гэта учора заявіў віцэ-спікер Палаты дэпутатаў Андрэ Баўлер падчас абмену думкамі паміж парламентарыямі і лідарам дэмакратычных сіл Беларусі Святланай Ціханоўскай. Як адзначае прэс-служба заканадаўчага органа, Люксембург падтрымлівае беларусаў, якія былі “вымушаныя пакінуць [сваю] краіну, і тых, хто імкнецца да дэмакратычнай будучыні“. Парламентарыі праз сваю дэлегацыю ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы “абавязаліся падтрымліваць палітычны дыялог з апазіцыйнымі сіламі, а таксама з праваабаронцамі, незалежнымі СМІ і грамадзянскай супольнасцю Беларусі“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Святлана Ціханоўская і яе галоўны дарадца Франак Вячорка ў парламенце Люксембурга. Фота: chd.lu

Views over time

010020030040023 Oct 06:2212 Nov 01:4334323 Oct 06:22: 0 views12 Nov 01:43: 343 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Oct 2026, 06:220
12 Nov 2026, 01:43343

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.