“Вясна”: У кастрычніку КДБ выключыў са спісу “тэрарыстаў” трох чалавек, з траўня — 40 Як адзначае праваабарончы цэнтр “Вясна“, гаворка ідзе пра Іллю Смалюгу, Мікалая Амельчанку і Кацярыну Джыга. Паводле звестак праваабаронцаў, усяго з траўня з пераліку выключана 40 чалавек. “Большасць вядомых выпадкаў звязана з былымі палітвязнямі, якіх асудзілі за каментары ў інтэрнэце, выказванні супраць уладаў або дзеянні падчас пратэстаў. Частку з іх вызвалілі па памілаванні яшчэ ў 2024 годзе, але са “спісу тэрарыстаў“ прыбралі толькі сёлета“, — гаворыцца ў каментары “Вясны“. ☝️У верасні і кастрычніку 2026 года КДБ унёс у “пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці“, 16 чалавек, выключыў са спісу — 19. Цяпер у “спісе тэрарыстаў” 1.476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN